Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

На кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці (германскае аддзяленне) працягваецца правядзенне навуковых мерапрыемстваў у рамках Тыдня студэнцкай навукі 2026.

27 красавіка ў групе 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент" пад кіраўніцтвам заг. кафедры, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Арсенцьевай М.Ф. прайшоў воркшоп "Сучасныя інструменты і метады менеджменту ў гасцінічным бізнесе. Лічбавізацыя гасцінічнага бізнесу», прысвечаны тэме сучасных лічбавых інструментаў, такіх як сістэмы кіравання гасцініцамі (PMS), анлайн-браніраванне і CRM-сістэмы.

27 красавіка ў групе 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" прайшоў семінар "Навуковая дзейнасць сучаснага студэнта: правілы падрыхтоўкі прэзентацыі і даклада". Семінар быў прысвечаны асноўным правілам складання навуковай прэзентацыі і даклада. Разглядаліся структура і афармленне прэзентацыйных матэрыялаў, метады павышэння нагляднасці і пераканаўчасці даклада, а таксама тыповыя памылкі і спосабы іх прадухілення. Навуковы кіраўнік – ст. выкладчык Швайба В.Г.

27 красавіка ў групе 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" прайшоў семінар "Навуковая дзейнасць сучаснага студэнта. Навуковая канферэнцыя: падрыхтоўка і ўдзел, публічнае выступленне". Семінар накіраваны на знаёмства студэнтаў з асаблівасцямі навуковых канферэнцый. Абмяркоўваліся этапы падрыхтоўкі даследчай працы, афармленне заяўкі на канферэнцыю, а таксама парады па паспяховым публічным выступленні і ўзаемадзеянні з аўдыторыяй. Навуковы кіраўнік – ст. выкладчык Швайба В.Г.

27 красавіка ў групе 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" прайшоў круглы стол "Абарона персанальных дадзеных. Праблемы і выклікі сучаснасці" па актуальных пытаннях абароны персанальных дадзеных у лічбавую эпоху. На круглым стале былі разгледжаны сучасныя пагрозы бяспецы, асноўныя законы і нормы ў галіне абароны дадзеных, а таксама практычныя праблемы і выклікі, з якімі сутыкаюцца арганізацыі і прыватныя асобы пры рабоце з персанальнай інфармацыяй. Навуковы кіраўнік –  ст. выкладчык Швайба В.Г

28.04.2026 г. у групе 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка Шушы Н.В. прайшоў круглы стол "Штучны інтэлект: рухавік прагрэсу або пагроза", на якім абмяркоўваліся ролі штучнага інтэлекту ў сучасным грамадстве. Удзельнікі разгледзелі магчымасці і дасягненні ШІ, яго ўплыў на розныя сферы жыцця, а таксама патэнцыйныя рызыкі і этычныя выклікі, звязаныя з развіццём новых тэхналогій.

28.04.2026 г. у групе 1 курса спецыяльнасцей "Міжнародныя адносіны" і "Міжнароднае права" пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка Шушы Н.В. прайшла навукова-пазнавальная віктарына "Die interessantesten Tatsachen über Deutschland", накіраваная на пашырэнне ведаў аб Германіі праз цікавыя і малавядомыя факты. Удзельнікі праверылі свае веды ў галіне гісторыі, культуры, геаграфіі і дасягненняў Германіі ў інтэрактыўным фармаце, што садзейнічае развіццю эрудыцыі і цікавасці да вывучаемай мовы.

28.04.2026 г. у групе 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка Плашчынскай Т.З. прайшоў семінар на польскай мове "Тэарэтычныя аспекты вуснай прэзентацыі на польскай мове", прысвечаны ключавым тэарэтычным асновам вусных прэзентацый на польскай мове. На семінары былі разгледжаны структура і асаблівасці пабудовы выступлення, моўныя і стылістычныя сродкі, а таксама метады эфектыўнага данясення інфармацыі да аўдыторыі.

28.04.2026 г. у групе 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка Сакавец М.С. прайшла краіназнаўчая гульня "Што? Дзе? Калі? (пра Швецыю)" на шведскай мове, прысвечаная Швецыі. Удзельнікі змаглі праверыць і пашырыць свае веды аб гісторыі, культуры, геаграфіі і асаблівасцях шведскага грамадства ў займальнай гульнявой форме.

28.04.2026 г. у групе 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка Палічэнкава С.В. і ст. выкладчыка Бахар Т.Ч. прайшла віктарына "Entdeckungen, die die Welt verändert haben" пра адкрыцці, якія кардынальна змянілі свет. Студэнты праверылі свае веды аб навуковых, тэхналагічных і культурных дасягненнях нямецкіх вучоных, якія аказалі значны ўплыў на развіццё чалавецтва.

Усяго ў рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці (германскае аддзяленне) было праведзена 15 навукова-пазнавальных мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 136 студэнтаў, што вывучаюць нямецкую, польскую і шведскую мовы, пад кіраўніцтвам 10 выкладчыкаў кафедры.