Студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнародная лагістыка" факультэта міжнародных адносін БДУ наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Экскурсія праходзіла на англійскай мове, што дазволіла будучым спецыялістам не толькі пашырыць кругагляд, але і ўдасканаліць навыкі іншамоўнай камунікацыі ў рэальным культурным асяроддзі.
Экскурсавод пагрузіла наведвальнікаў у свет беларускага і сусветнага мастацтва розных эпох, прадставіўшы багатую экспазіцыю музея. Студэнты пазнаёміліся з творамі Валянціна Волкава “Мінск. 3 ліпеня 1944 года», Фердынанда Рушчыца «Каля касцёла», Мая Данцыга «Мой горад старажытны, малады», Васіля Пукірава «Няроўны шлюб», Івана Айвазоўскага «Бура на Азоўскім моры», Івана Шышкіна «У запаведным дубовым гаі Пятра Вялікага», Архіпа Куінджы «Бярозавы гай» і многімі іншымі.
Галоўнай падзеяй экскурсіі стала выстава аднаго шэдэўра – карціна Марка Шагала "Прагулка" з калекцыі Дзяржаўнага Рускага музея (Санкт-Пецярбург). Студэнты даведаліся аб шматгадовай традыцыі правядзення выстаў вялікага мастака, нашага земляка, у Беларусі і аб плённым супрацоўніцтве музеяў дзвюх краін.
Завяршылася наведванне знаёмствам з дыджытал-праектам "Галерэя ажыўшых карцін", створаным музеем сумесна з кампаніяй А1. З дапамогай маўшн-дызайну і нейрасетак "ажылі" тры знакавыя палотны: "Партрэт Марка Шагала" Юдэля Пэна, "Першая песенька" Антона Бархаткова і "Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай" Івана Хруцкага. Студэнты ўбачылі, як сучасныя тэхналогіі дазваляюць па-новаму зірнуць на класічнае мастацтва.
Экскурсія на англійскай мове стала важным этапам у фарміраванні прафесійных кампетэнцый будучых лагістаў, паколькі валоданне замежнай мовай і веданне культурнай спадчыны сваёй краіны – неад'емная частка паспяховай міжнароднай камунікацыі.
А.Л. Отчык, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці
{gallery}2026/2026_04_30_02{/gallery}