Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

У рамках тыдня студэнцкай навукі секцыяй італьянскай мовы быў праведзены шэраг мерапрыемстваў. Так, студэнты ФМА, якія вывучаюць італьянскую мову як першую і другую замежную, 23 красавіка 2026г. прынялі ўдзел у рэгіянальным туры Міжнароднай універсіяды па італьянскай мове, арганізаванай Італьянскай нацыянальнай асацыяцыяй выкладчыкаў замежнай мовы ANILS. Універсіяда праводзіцца штогод з 2018, у 2026 годзе больш за 200 універсітэтаў па ўсім свеце прымаюць у ёй удзел.

Заданні ўніверсіяды прадстаўлены на 6 узроўнях агульнаеўрапейскай сістэмы валодання замежнай мовай і складаюцца з такіх аспектаў, як аўдзіраванне, чытанне, пісьмо, граматычныя заданні і вуснае выказванне. 22 студэнта ФМА спрабавалі свае сілы ў 4 узроўнях ад А1 да В2 і паказалі выдатныя вынікі: большасць набрала больш чым 90 балаў са 100 магчымых.

27 красавіка студэнты другога курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці)" правялі сустрэчу-прэзентацыю на тэму "Маленькая Італія ў Беларусі". Студэнты гэтай спецыяльнасці добра знаёмыя з усімі славутасцямі нашай краіны, а таксама з яе багатай гісторыяй. На сустрэчы былі прадстаўлены самыя вядомыя помнікі архітэктуры, гісторыя стварэння якіх звязана з італьянскім Рэнесансам і вядомымі італьянскімі архітэктарамі. Вялікім адкрыццём для многіх было, напрыклад, тое, што ўсім вядомы будынак Беларускага дзяржаўнага цырка быў сканструяваны па мадэлі храма Пантэона ў Рыме. Такія італьянскія архітэктары, як Джавані Марыя Бернардоні, Карла Спампані, Джузепе Сака і Франчэска-Марыя Ланчы працавалі ў нашых беларускіх краях. Таксама італьянскі стыль прасочваецца ў беларускім жывапісе і скульптуры. Мясцовыя беларускія майстры вучыліся ў італьянцаў перадаваць рух, эмоцыі і пакуты. Удзельнікі сустрэчы ўпэўніліся, што Італія і Беларусь бліжэй, чым здаецца.

28 красавіка 2026г. пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Далідовіч В. У. адбыўся размоўны клуб на італьянскай мове "Жыць экалагічна: мода ці неабходнасць?", прысвечаны абароне навакольнага асяроддзя, экалагічным праблемам сучаснасці і пасільнаму ўкладу кожнага ў захаванне прыроды. У працы клуба прынялі ўдзел студэнты 3 курса спецыяльнасці "міжнароднае права" і "сусветная эканоміка". Былі абмеркаваны такія тэмы, як паўсядзённыя звычкі, якія дапамагаюць зберагаць рэсурсы, экалагічная мода і транспарт, харчаванне і экалогія. Спадзяемся, што ўдзельнікі не толькі змаглі папрактыкаваць вуснае маўленне на італьянскай мове, але і задумаліся аб тым, як свае звычкі зрабіць больш экалагічнымі.

Праца секцыі італьянскай мовы ў рамках 83-й канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў БДУ праходзіла ў дзвюх секцыях «Італамоўныя краіны ў сучасных міжнародных адносінах» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка В.У. Далідовіч і «Італія і Беларусь: мова і культура ў сучаснай дыпламатыі» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка С.А. Лосевай. Прадстаўленыя студэнцкія работы паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і валодання моваю. Жывую цікавасць выклікалі пытанні Беларусі і Італіі ў развіцці культурнай дыпламатыі праз прызму мовы і культуры.

Секцыя італьянскай мовы выказвае вялікую падзяку выкладчыку кафедры раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ Арцёму Вадзімавічу Сакалову, які ўваходзіў у склад журы на студэнцкай канферэнцыі, а таксама студэнтам 4 курса філалагічнага факультэта і студэнтцы 4 курса ФМА за дапамогу ў правядзенні размоўнага клуба!

{gallery}2026/2026_04_30{/gallery}