Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

Студэнты другога курса спецыяльнасці "Міжнародная лагістыка" ў рамках вывучэння англійскай мовы як другой замежнай прадставілі свае праекты, прысвечаныя беларускім установам вышэйшай адукацыі. Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Макарэвіч Таццяны Іванаўны студэнты прадставілі ўніверсітэты нашай краіны, выступілі з прэзентацыяй і адказалі на пытанні, якія ўзнікалі ў працэсе абмеркавання. Былі прадстаўлены Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў (БДУЗМ), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (БДСГА), Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (ПалесДУ), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (ГрДУ).

Акрамя вусных дакладаў, каманды праявілі крэатыўнасць і папрацавалі над яркімі насценгазетамі.

Мы даведаліся шмат новага пра сістэму вышэйшай адукацыі Беларусі, пра гісторыю і традыцыі розных універсітэтаў, а таксама пра асаблівасці падрыхтоўкі спецыялістаў у розных рэгіёнах краіны. На занятках студэнты абмеркавалі акадэмічную накіраванасць устаноў адукацыі, падзяліліся сваім асабістым вопытам і расказалі, чаму выбар сваёй будучай прафесійнай дзейнасці вырашылі звязаць з Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

Такія заняткі не толькі дапамаглі студэнтам пашырыць кругагляд, але і дазволілі прымяніць навыкі англійскай мовы ў прафесійна арыентаванай дзейнасці.

У завяршэнні былі падведзены вынікі, адзначаны самыя творчыя і інфарматыўныя праекты, а студэнты падзякавалі Таццяне Іванаўне за захапляльны і карысны фармат работы.

Капуцкая Марыя Дзмітрыеўна, Шурко Дамініка Вадзімаўна, студэнткі 2 курса спецыяльнасці «Міжнародная лагістыка» 

{gallery}2026/2026_05_15{/gallery}