Select your language


Photo Thumbnail
Photo Thumbnail
Photo Thumbnail

Расклад заняткаў

Увага!

Навіны

ФМА стаў удзельнікам Мінскага паўмарафону 2026 ФМА стаў удзельнікам Мінскага паўмарафону 2026 09.09.26 - 6 верасня 2026 г. у Мінску прайшло самае масавае...
Ліквідацыя запазычанасцяў Ліквідацыя запазычанасцяў 03.09.26 - Увага!!! Дні ліквідацыі акадэмічных запазыч...
Вывучэнне дадатковых дысцыплін Вывучэнне дадатковых дысцыплін 01.09.26 - Студэнты і магістранты БДУ могуць дадаткова...
Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...

23 красавіка 2026 г. у студэнцкім гарадку БДУ ў рамках Тыдня студэнцкай навукі ФМА адбылася квэст-экскурсія для навучэнцаў мінскіх гімназій і Мінскага абласнога ліцэя. Квэст стаў часткай спаборніцтва паміж чатырма камандамі школьнікаў старэйшых класаў. Маршрут квэста быў распрацаваны студэнтамі 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці)", у тым ліку студэнтамі - удзельнікамі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Інавацыі ў турызме" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці А. М. Рашэтнікавай.

Галоўная ідэя мерапрыемства складалася ў тым, каб злучыць класічную экскурсію, прысвечаную гісторыі БДУ, манументам і будынкам студэнцкага гарадка, з жывым інтэрактывам, дзе абітурыенты самі дакранаюцца да мінулага і сучаснасці нашага ўніверсітэта. На маршруце квэста ўдзельнікі прайшлі 8 «станцый» (ад будынка рэктарата і помніка Францыску Скарыну да партэрнага скверыка каля геафака, у якім размешчаны помнікі Канфуцыю і Махатме Гандзі). На кожнай "станцыі" слухалі аповед і выконвалі заданне, атрымліваючы літару для фінальнага кода. Заданні былі разнапланавымі: ад тых, якія патрабавалі ведання фактаў аб знакамітых асобах у беларускай літаратуры і гісторыі, да разгадкі шыфра і філасофскіх задач. Падчас экскурсій студэнты пагрузіліся ў легенду пра таемнае студэнцкае таварыства «Нашчадкі», чые лісты з 1920–2000-х гадоў прывялі ўдзельнікаў да запячатанай капсулы часу. У фінале групы сабралі з літар кодавае слова і адкрылі капсулу, унутры якой іх чакаў ліст ад сучасных студэнтаў БДУ.

Такім чынам, інтэрактыўны фармат не толькі паглыбіў веды цяперашніх школьнікаў – будучых абітурыентаў, але і дапамог ім адчуць сябе часткай універсітэцкай супольнасці.

Яўгенія Трухан, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент"

{gallery}2026/2026_04_23_04{/gallery}