У гонар Года беларускай жанчыны ў рамках Тыдня студэнцкай навукі выкладчыкамі раманскага аддзялення кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя гістарычным і прававым аспектам ролі жанчыны ў грамадстве.
22 красавіка студэнты 2 курса спецыяльнасці «Міжнародная канфлікталогія», якія вывучаюць іспанскую мову як першую замежную, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Паляшчук А.Г. правялі семінар-практыкум "Вобразы жанчын у сусветнай гісторыі", на якім былі прадстаўлены і прааналізаваны ўдзел і дасягненні жанчын у розных сферах як сучаснага грамадства, так і ў гістарычнай перспектыве.
23 красавіка адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму "Эвалюцыя правоў жанчын у Беларусі і Францыі: міжнародна-прававы аспект" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Чупрынай А.А. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права", якія вывучаюць французскую мову. У рамках круглага стала ўдзельнікі прасачылі, як мяняўся прававы статус жанчыны – ад першых адвакацкіх мантый да сучаснай палітычнай сцэны Беларусі і Францыі. Асаблівую цікавасць выклікаў дыялог аб рэпрадуктыўных правах як люстэрку прававой ідэнтычнасці, а таксама аб механізмах абароны жанчын ад гвалту. Абмеркаванне таксама закранула пытанні гендэрнай роўнасці і сучасныя выклікі, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў розных сферах жыцця.
Праведзеныя мерапрыемствы асвятлілі ключавыя моманты ў гісторыі, а таксама актуальныя пытанні сучаснасці, якія датычацца правоў і магчымасцей жанчын. Удзельнікі адзначылі важнасць усведамлення правоў жанчын і неабходнасць іх абароны ў паўсядзённым жыцці.
![]() |
![]() |

