Select your language

"У выбары прафесіі мы адзіныя!" – пад такім лозунгам адбыўся другі гарадскі спартыўна-патрыятычны фестываль сярод навучэнцаў мытных класаў г. Мінска і Мінскага раёна.

Фестываль прайшоў на базе 30-ай гімназіі г. Мінска і быў прымеркаваны да 35-годдзя з дня ўтварэння мытнай службы Рэспублікі Беларусь.

Склад журы фестывалю быў прадстаўлены службовымі асобамі Мінскай рэгіянальнай мытні, старшым выкладчыкам кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ Грабеннікавым А.В. і студэнтамі кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ.

Пачалося мерапрыемства з хвіліны маўчання і ўскладання кветак да мемарыяла Героя Савецкага Саюза Б.С. Акрэсціна і лётчыкаў-герояў, якія загінулі ў баях за вызваленне Беларусі. Відэа

Прадстаўляліся каманды-ўдзельніцы візітнымі карткамі "Мытнік – гэта гучыць ганарова!", прадэманстраваўшы відэасюжэты аб жыцці сваіх класаў.

Пасля канкурсанты спаборнічалі ў спрыце, пераадольваючы эстафеты спартыўна-патрыятычнай гульні "Гатовы Айчыне служыць".

Наступны этап фестывалю – інтэлектуальны турнір «Беларусь. Маршрут пабудаваны». Тут юнакі і дзяўчаты праявілі свае веды гісторыі краіны, станаўлення і развіцця мытнай справы. Асобны блок пытанняў быў прысвечаны вядомым беларускім жанчынам.

Не пакінуў абыякавым журы конкурс-прэзентацыя "Кожная пятнiца – роднае свае!".

Уладальнік Гран-пры фестывалю – навучэнцы з Бараўлянскай гімназіі, першае месца заваявалі прадстаўнікі гімназіі № 30, другое – каманда з сярэдняй школы № 46, трэцяе месца ў вучняў з гімназіі № 23.

Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі і прызамі.

Віншуем удзельнікаў і пераможцаў!

Грабеннікаў А.В., старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ