Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

22 красавіка 2026 г. на факультэце міжнародных адносін прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Конкурсу кітайскай каліграфіі і жывапісу, прысвечанага Дню кітайскай мовы (20 красавіка).

Арганізатарамі конкурсу выступілі кафедра ўсходазнаўства ФМА БДУ і філіял SCOLAR у г. Мінску. Конкурс арганізаваны ў рамках плана мерапрыемстваў Тыдня навукі на ФМА і праходзіў на факультэце ўпершыню. У ім прынялі ўдзел больш за 40 студэнтаў 1-3 курсаў спецыяльнасцей "Усходазнаўства" і "Мытная справа" ФМА і спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" СІБД, якія вывучаюць кітайскую і японскую мовы.

Заданне для намінацыі "Каліграфія" было падрыхтавана старшым выкладчыкам кафедры ўсходазнаўства А.Я. Лабанавай. Работы ў намінацыі «Каліграфія» выкананы пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры ўсходазнаўства (стар. выкл. А.Я. Лабанава, выкл. М.В. Шылава, стар. выкл. В.В. Клімовіч, выкл. А.Я. Нікіцюк). Конкурсныя работы ў намінацыі "Жывапіс" падрыхтаваны ў рамках воркшопаў пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка К.І. Лешчанка. Экспертам у абедзвюх намінацыях выступіў старшы выкладчык А.У. Ерышаў.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 

Намінацыя «Каліграфія»:

  • 3 месца – Гладнева Вераніка, «Усходазнаўства», 2 курс
  • 2 месца – Мачалава Марыя, «Усходазнаўства», 1 курс
  • 1 месца – Швец Анастасія, «Усходазнаўства», 1 курс

Намінацыя «Жывапіс»

  • 3 месца – Кулініч Лізавета і Касачова Аліна, «Усходазнаўства», 1 курс
  • 2 месца – Палтавец Надзея, «Усходазнаўства», 1 курс
  • 1 месца – Швец Анастасія, «Усходазнаўства», 1 курс, і Голад Маргарыта, «Усходазнаўства», 2 курс.

Віншуем пераможцаў і дзякуем за актыўнасць усім удзельнікам!

{gallery}2026/2026_04_22{/gallery}