Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

Кафедра мытнай справы і міжнароднай лагістыкі факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 23 красавіка 2026 г. правяла IX міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Міжнародны лагістычны форум». З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся нам. дэкана па навуковай рабоце ФМА Руба А.П., заг. кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі Астрога В.А., кіраўнік філіяла праекта офіс лагістыкі РУП "Белмытсэрвіс" Прахоцкі А.Д, заг. кафедры ДІПК і ПК мытных органаў Рэспублікі Беларусь Дубінскі Н.А., прадстаўнік кампаніі ТАА «ЮрСпектр» Бурак Ю.К.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі вядучых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь: БДУ, БНТУ, БДУІР, БелДУТ, ДІПК і ПК мытных органаў Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА, ГрДУ, а таксама супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні і Аператыўнай мытні Рэспублікі Беларусь. У рамках работы "Міжнароднага лагістычнага форуму" адбылася выстава вучэбнай літаратуры па спецыяльнасці "Міжнародная лагістыка", падрыхтаваная вядучым бібліятэкарам ФМА Кулак С.У. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікала прэзентацыя макетаў лагістычных комплексаў і Паўночнага марскога шляху, выкананых студэнтамі 1-2 курсаў спецыяльнасці "Міжнародная лагістыка".

Прайшло навуковае абмеркаванне актуальных пытанняў сферы міжнароднай лагістыкі: сусветныя тэндэнцыі развіцця рынку транспартна-лагістычных паслуг, мытныя аспекты лагістычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці, кіраванне міжнароднымі ланцугамі паставак, транспартна-лагістычная інфраструктура, інфармацыйныя тэхналогіі ў міжнароднай лагістыцы, прымяненне штучнага інтэлекту і шэраг іншых. Сярод актуальных дакладаў, якія абмяркоўваліся на канферэнцыі, былі тэмы, прымеркаваныя да аб'яўленага ў 2026 г. у Рэспубліцы Беларусь года жанчыны, такія як роля жанчыны ў лагістыцы, жаночае лідарства ў лагістычнай сферы.

Прысутныя адзначылі высокі ўзровень арганізацыі канферэнцыі.

{gallery}2026/2026_04_23{/gallery}