Для студэнтаў Міжнароднага сеткавага інстытута ў сферы супрацьдзеяння адмыванню даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму (САД/ФТ), членам якога з'яўляецца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, стартуе І этап VI Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы (Алімпіяда).
Запрашаем студэнтаў і магістрантаў прыняць удзел у Алімпіядзе!
Алімпіяду арганізуюць Федэральная служба па фінансавым маніторынгу Расійскай Федэрацыі, Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У Алімпіядзе прымаюць індывідуальны ўдзел беларускія студэнты эканамічнага, юрыдычнага факультэтаў і факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія атрымліваюць вышэйшую і паглыбленую вышэйшую адукацыю. Алімпіяда праводзіцца па некалькіх напрамках у галінах фінансавай бяспекі, фінансавага маніторынгу ў мэтах САД/ФТ:
- Эканоміка, фінансы і крэдыт, эканамічная бяспека.
- Юрыспрудэнцыя.
- Інфармацыйная бяспека.
- Міжнародныя адносіны.
Па кожным з вышэйпералічаных напрамкаў могуць прымаць удзел студэнты і магістранты, якія навучаюцца па спецыяльнасці, што адпавядае накіраванню Алімпіяды.
Вузаўскі/адборачны этап на ФМА БДУ праводзіцца 28 красавіка 2026 г. у 15.10 гадзін., аўд. 912 з выкарыстаннем платформы Moodle на адукацыйным партале БДУ.
Пераможцы і прызёры внузскага (адборачнага) этапа Алімпіяды вызначаюцца на падставе рэйтынгу вынікаў удзельнікаў гэтага этапа Алімпіяды па найбольшай суме балаў, атрыманай пры выкананні тэставых заданняў.
Пераможцы ВНУ (адборачнага) этапа Алімпіяды накіроўваюцца для ўдзелу ў фінальным этапе Алімпіяды (г.Краснаярск).
Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца да 27 красавіка 2026 г. ТУТ.