Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

Паважаныя студэнты! Паведамляем Вам аб тым, што з 27.04.2026 г. пачынаецца прыём заяў аб пастаноўцы на ўлік жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнаце.

Прыём заяў будзе ажыццяўляцца на факультэце ў кабінеце 1113 з 11.00 да 15.00 (13.00-13.30 перапынак) у буднія дні. Апошні тэрмін падачы заяў – 15.05.2026 г.

Спіс неабходных дакументаў для студэнтаў, якія жывуць у Беларусі:

  1. Запоўнены бланк заявы (можна раздрукаваць самастойна), ці атрымаць у каб. 1113)
  2. Копія пашпарта (стар. 31-33 + старонка з прапіскай).
  3. Даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям'і (атрымліваецца самастойна ў разліковым цэнтры па месцы рэгістрацыі).
  4. Даведка аб адсутнасці правоў на аб'екты нерухомай маёмасці на тэрыторыі г. Мінска і Мінскага раёна на грамадзяніна і членаў яго сям'і, указаных у даведцы з п.3 вышэй. Атрымліваецца ў агенцтве па зямельным кадастры па месцы жыхарства, або на вул. Максіма Багдановіча 153, вул. Папаніна 7 у горадзе Мінску.
  5. Дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот адпаведнай катэгорыі, у адпаведнасці з Пералікам крытэрыяў.

Спіс неабходных дакументаў для замежных студэнтаў:

  1. Запоўнены бланк заявы.
  2. Копія пашпарта.
  3. Заява аб адсутнасці правоў на аб'екты нерухомай маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (запаўняецца ў каб.1113 пры падачы дакументаў)

Звяртаем Вашу ўвагу, што заява будзе прынятая толькі ў выпадку падачы поўнага пакета дакументаў.

Акрамя таго, просім студэнтаў, якія адносяцца да льготнай катэгорыі пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС, дадаткова правяраць наяўнасць свайго населенага пункта ў пераліку забруджаных тэрыторый.