Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

23 красавіка 2026 г. студэнты 1-га і 2-га курсаў спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці А.А. Чарняўскага наведалі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і паглядзелі спектакль "Хатыня" паводле аповесці Алены Кобец-Філімонавай "Жаваранкі над Хатынню" ў пастаноўцы Аляксандра Бародка.

Спектакль распавядае пра жыхароў невялікай вёскі, якія жывуць прадчуваннем бяды, пра няпросты выбар людзей ва ўмовах акупацыі, пра кволыя мары і надзеі, якім не наканавана было спраўдзіцца. Атмасфера пастаноўкі, пабудаванай на ўнутраным напружанні і «ціхай» драме, зрабіла моцнае эмацыйнае ўражанне на гледачоў і заахвоціла іх задумацца аб кошце чалавечага жыцця, стойкасці і адказнасці перад мінулым.

Пасля спектакля адбылося абмеркаванне ўбачанага: гаварылі аб значэнні Хатыні для гістарычнай памяці Беларусі, аб ролі мастацтва ў асэнсаванні траўматычнага мінулага і выхаванні грамадзянскай адказнасці. Наведванне РТБД і знаёмства са спектаклем “Хатыня” стала важнай часткай культурна-адукацыйнай работы са студэнтамі і садзейнічала фарміраванню ў іх больш глыбокага і чалавечага погляду на гісторыю ўласнай краіны і яе месца ў свеце.