Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

22 красавіка 2026 года завяршыўся IV міжнародны прафесійна арыентаваны марафон на нямецкай мове, які праводзіўся Беларускім дзяржаўным універсітэтам замежных моў і Маскоўскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам.

У рамках марафону прайшоў фанетычны конкурс, у якім прынялі ўдзел двое студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент" ФМА БДУ (выкладчык – І.П. Валовікава) і трое студэнтаў спецыяльнасці "Міжнароднае права" (выкладчык – В.Г. Швайба).

Не першы год студэнты ФМА БДУ, якія вывучаюць нямецкую мову, бяруць удзел у марафоне на нямецкай мове ў Беларускім дзяржаўным універсітэце замежных моў. У гэтым годзе марафон прайшоў у двух фарматах: анлайн і афлайн. Студэнты працавалі ў камандах, якія складаліся з удзельнікаў з розных краін, што садзейнічала развіццю каманднага духу, адаптацыі да ўмоў міжнароднага супрацоўніцтва. У працэсе марафону удзельнікі адпрацоўвалі навыкі нямецкай мовы ў складаных сітуацыях, пашыралі свае прафесійныя гарызонты і атрымлівалі найкаштоўнейшы вопыт міжнацыянальнага ўзаемадзеяння.

Удзел у такіх міжнародных праектах стварае трывалую платформу для далейшага развіцця ў глабальнай прафесійнай супольнасці. Не менш важна адзначыць, што падобныя мерапрыемствы дапамагаюць студэнтам адчуць сваё дачыненне да міжнароднай супольнасці ўжо на ранніх этапах навучання.