На факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта завяршыўся конкурс відэаролікаў на тэму "Сардэчна запрашаем у Беларусь!", арганізаваны кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці.
Конкурс аб'яднаў школьнікаў 8–11 класаў і студэнтаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі прадставілі творчыя відэаработы на французскай, іспанскай і партугальскай мовах.
Па выніках працы журы былі вызначаны пераможцы.
Французская мова:
Дыплом I ступені — Мурашка Кацярына, Юргель Лізавета, 1 курс ФМА, БДУ.
Дыплом II ступені — Высоцкая Мар'яна, Невіркавец Алена, 1 курс ФМА, БДУ.
Дыплом III ступені — Смалонская Кацярына, Звяруга Валерыя, 1 курс ФМА, БДУ.
Іспанская мова:
Дыплом I ступені — Кажакару Злата, 1 курс ФМА, БДУ.
Дыплом II ступені — 9 "В" клас ДУА "Сярэдняя школа №67 г. Мінска"
Дыплом III ступені — вучні 9 "В" класа, ДУА "Сярэдняя школа №159 г. Мінска імя А.Ф.Данукалава"
Партугальская мова:
Дыплом I ступені — Калевіч Мілана Віктараўна
Леўчанка Аліна Руслаўнаўна
Брылькова Ганна Яўгенаўна
Смарцалава Паліна Сяргееўна
Заступневіч Ганна Аляксееўна
Аўсянкіна Анастасія Уладзіміраўна
Грачоў Вадзім Юр'евіч
Сталяроў Вячаслаў Алегавіч, 1 курс ФМА, БДУ.
Журы адзначыла высокі мастацкі ўзровень прадстаўленых работ, крэатыўны падыход да раскрыцця тэмы і ўмелае выкарыстанне моўных сродкаў. Многія відэаролікі адрозніваліся арыгінальным сцэнарам, якасным мантажом і яркай візуальнай падачай.
Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам за выяўленую цікавасць, творчы падыход і актыўны ўдзел у конкурсе! Жадаем далейшых поспехаў у вывучэнні замежных моў і новых дасягненняў.