14 красавіка 2026 г. паспяхова адбыўся 3-і круг студэнцкіх дэбатаў пад агульнай тэматыкай "Паварот на Усход у знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь", арганізаванае сумесна філіялам Моладзевай платформы для краін ШАС SCOLAR у г. Мінску і кафедрай усходазнаўства ФМА БДУ пры ўдзеле Савета маладых навукоўцаў ФМА.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасцей "Міжнароднае права" і "Міжнародныя адносіны" ФМА і спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Сумеснага інстытута БДУ-ДПУ.
Мадэратарам выступіў першакурснік спецыяльнасці "Афрыканістыка" Арцём Раранчук, у ролі рэферы - куратар філіяла SCOLAR у г. Мінску, студэнтка 3-га курса спецыяльнасці "Усходазнаўства" Дар'я Кузьміч і ментар філіяла, старшы выкладчык кафедры ўсходазнаўства К.І. Лешчанка.
Тэзісы для дэбатаў падрыхтаваны камандай мінскай філіі SCOLAR, уключаючы куратара Д. Кузьміч і віцэ-куратара, студэнта 3-га курса спецыяльнасці "Усходазнаўства" Барыса Каплуна, і старшым выкладчыкам кафедры ўсходазнаўства А.А. Карпінскай.
Удзельнікі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў развіцця краін Азіі і Афрыкі, уключаючы каланіяльную спадчыну і мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў рэгіёнах.
Па выніках дэбатаў перамогу атрымала каманда студэнтак 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права".
Дзякуем усім удзельнікам за актыўнасць і чакаем на наступных мерапрыемствах!
{gallery}2026/2026_04_14{/gallery}