Select your language


Photo Thumbnail
Photo Thumbnail
Photo Thumbnail

Расклад заняткаў

Увага!

Навіны

ФМА стаў удзельнікам Мінскага паўмарафону 2026 ФМА стаў удзельнікам Мінскага паўмарафону 2026 09.09.26 - 6 верасня 2026 г. у Мінску прайшло самае масавае...
Ліквідацыя запазычанасцяў Ліквідацыя запазычанасцяў 03.09.26 - Увага!!! Дні ліквідацыі акадэмічных запазыч...
Вывучэнне дадатковых дысцыплін Вывучэнне дадатковых дысцыплін 01.09.26 - Студэнты і магістранты БДУ могуць дадаткова...
Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...

У СНК перакладчыкаў ФМА БДУ (Interpreters' Club) пад кіраўніцтвам І. І. Макарэвіч і Т. І. Макарэвіч прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Вялікадню.

Сустрэча прайшла ў цёплай і творчай атмасферы. Студэнты факультэта міжнародных адносін не толькі абмеркавалі велікодныя традыцыі ў розных краінах, але і з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах. Будучыя перакладчыкі-міжнароднікі параўноўвалі, як святкуюць Вялікдзень у англамоўных краінах, Германіі, Італіі і іншых дзяржавах, даведаліся шмат новага пра велікодныя сімвалы, традыцыі і звычаі.

Конкурсная праграма ўключала заданні на веданне велікоднай лексікі на замежнай мове, крыжаванкі і камандныя спаборніцтвы. Дзеці праявілі эрудыцыю, пачуццё гумару і сапраўдны камандны дух. Асаблівую цікавасць выклікала віктарына, прысвечаная велікодным традыцыям розных народаў, дзе ўдзельнікі змаглі праверыць свае веды і даведацца шмат новых фактаў. Усе прысутныя атрымалі зарад добрага настрою і магчымасць папрактыкаваць англійскую мову ў нефармальнай абстаноўцы.

Не абышлося і без традыцыйных велікодных пачастункаў. Студэнты з радасцю дзяліліся кулічамі і прысмакамі, ствараючы па-сапраўднаму хатнюю і святочную атмасферу. Гэта дадало сустрэчы асаблівага цяпла і зрабіла яе яшчэ больш запамінальнай.

Завяршылася мерапрыемства сяброўскімі зносінамі і віншаваннямі. Усе адзначылі, што такія сустрэчы дапамагаюць не толькі даведвацца новае пра культуру розных народаў, але і адчуваць сябе часткай дружнай студэнцкай супольнасці.

Падобныя мерапрыемствы ў нашым перакладчыцкім клубе сталі добрай традыцыяй. Яны не толькі дапамагаюць студэнтам удасканальваць моўныя навыкі, але і садзейнічаюць развіццю эрудыцыі ў пытаннях міжнародных святаў.

Віншуем усіх з Вялікаднем! Жадаем святла, дабра, натхнення і новых прафесійных і творчых перамог!

{gallery}2026/2026_04_15{/gallery}