Select your language


Photo Thumbnail
Photo Thumbnail
Photo Thumbnail

Расклад заняткаў

Увага!

Навіны

Візіт выкладчыкаў ФМА ў Кітайскі ўніверсітэт замежных спраў Візіт выкладчыкаў ФМА ў Кітайскі ўніверсітэт замежных спраў 30.09.26 - З 22 па 28 верасня 2026 г. супрацоўнікі факультэта...
Віншуем! Віншуем! 30.09.26 - Пераможцаў конкурсу на суісканне прэмій ім....
 На ФМА адбылася інтэлектуальная віктарына «Свая гульня» На ФМА адбылася інтэлектуальная віктарына «Свая гульня» 29.09.26 - Напярэдадні 35-годдзя мытных органаў Рэспублікі...
Віншуем! Віншуем! 23.09.26 - Віншуем студэнтку 1 курса спецыяльнасці "МіÐ...

10 красавіка 2026 года, напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх лагераў, Група ганаровай варты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве па ўскладанні кветак да Мемарыяльнага комплексу "Яма" ў Мінску.

Мемарыял размешчаны на вуліцы Мельнікайтэ і прысвечаны ахвярам Халакосту. Тут 2 сакавіка 1942 года нацыстамі было расстраляна каля 5000 вязняў Мінскага гета. Абеліск быў устаноўлены ў 1947 годзе. Тэкст надпісу на ідышы напісаны паэтам Хаімам Мальцінскім:

Гэта быў першы помнік ахвярам Халакосту ў СССР, дзе было дазволена зрабіць надпіс на ідышы.

"Светлая памяць на вечныя часы пяці тысячам яўрэям, якія загінулі ад рук лютых ворагаў чалавецтва – фашысцка-нямецкіх зладзеяў 2 сакавіка 1942 года", - тэкст надпісу на беларускай мове.

У 2000 годзе ў Мемарыяльным комплексе "Яма" з'явілася скульптурная кампазіцыя "Апошні шлях" (Помнік ствараўся на працягу 8 гадоў. Архітэктар – Леанід Левін. Скульптары – А. Фінскі, Э. Полак.) – "група асуджаных пакутнікаў, якія спускаюцца на дно ямы".

Пры выкананні работ па рэканструкцыі мемарыяла не прымяняліся машыны і механізмы – усе работы выконваліся ўручную, у тым ліку і ўстройства фундамента скульптуры. Раскопкі не праводзіліся.

Спасылка на фота Мемарыяльнага комплексу "Яма"

Урачыстае мерапрыемства адбылося ў рамках акцыі "30 дзён да Перамогі", прымеркаванай да 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Арганізатарамі дадзенага ўрачыстага мерапрыемства выступілі ФМА БДУ і ЗАТ "БСБ Банк".

Спасылка на відэа

Грабеннікаў А.В., старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі