Select your language

Вынікі конкурсу на лепшага кіраўніка і арганізатара навукова-даследчай работы студэнтаў і аспірантаў (НДРСА) падвялі ў БДУ.

Лепшым у намінацыі "Індывідуальнае кіраўніцтва НДР студэнтаў" прызнана прафесар кафедры міжнародных адносін ФМА Святлана Свілас.

У катэгорыі "Асабісты ўклад у арганізацыю НДР студэнтаў і аспірантаў у падраздзяленні БДУ" другую прэмію заваяваў загадчык кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці ФМА Ігар Аўласенка.

Другую прэмію ў намінацыі "Арганізацыя і кіраўніцтва моладзевым навуковым аб'яднаннем" атрымала старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці ФМА Анастасія Рашэтнікава.

Арганізатарам конкурсу выступіла Галоўнае ўпраўленне навукі БДУ.

Віншуем пераможцаў і жадаем новых здзяйсненняў!