27 сакавіка 2026 года кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА правяла на Адукацыйным партале БДУ стаўшую ўжо традыцыйнай анлайн-віктарыну «ДЫЯЛОГ КУЛЬТУР: МОВА І ТРАДЫЦЫІ РОЗНЫХ НАРОДАЎ» (на англійскай мове). Удзельнікамі выступілі навучэнцы старэйшых класаў сярэдніх школ і гімназій Рэспублікі Беларусь.
Мэтай анлайн-віктарыны з'яўляецца не толькі развіццё лінгвістычнай, адукацыйнай і сацыякультурнай кампетэнцый вучняў сярэдніх школ і гімназій усіх напрамкаў падрыхтоўкі, але і павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння замежных моў, гісторыі і культур розных краін свету, а таксама выхаванне ў абітурыентаў патрэбнасці ў авалоданні больш глыбокімі і трывалымі ведамі па лінгвакраіназнаўстве.
Для ўдзелу ў віктарыне сёлета рэгістрацыю прайшлі 64 навучэнцы сярэдніх школ і гімназій Рэспублікі Беларусь, але толькі 46 удзельнікаў змаглі справіцца з выкананнем заданняў віктарыны. Журы ў складзе старшых выкладчыкаў кафедры АММПД ФМА БДУ Зудовай Святланы Аляксандраўны, Костачкінай Вольгі Уладзіміраўны, Ладзік Наталлі Анатольеўны прыняло рашэнне ўзнагародзіць электроннымі Дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступені 6 удзельнікаў (у адпаведнасці з набранымі высокімі (90-96%) баламі).
Удзельнікі пакінулі толькі станоўчыя водгукі пра віктарыну, указаўшы, што адказваць на пытанні было сапраўды цікава. Варта таксама адзначыць, што пры падвядзенні вынікаў асаблівая ўвага надавалася індэксу лёгкасці, які дазваляе вызначыць стаўленне сярэдняга значэння балаў, набраных усімі тэсціраванымі пры выкананні канкрэтнага тэставага задання да максімальнай колькасці балаў за гэта заданне. І як аказалася ў выніку, удзельнікі віктарыны бліскуча справіліся з заданнямі, прысвечанымі гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь, нягледзячы на дастаткова высокі ўзровень іх складанасці. Адказы на пытанні і заданні віктарыны ў самага хуткага ўдзельніка занялі роўна 10 хвілін, затое для дасягнення самага высокага выніку і ўдумлівага адказу на ўсе 45 пытанняў (з абмежаваннем па часе - 30 хвілін) удзельніку спатрэбілася 26 хвілін 37 секунд.
Журы дзякуе ўдзельнікам за ўнесеныя прапановы па паляпшэнні віктарыны.
Арганізатары анлайн-віктарыны віншуюць пераможцаў і выказваюць вялікую падзяку ўсім удзельнікам!
Жадаем далейшых поспехаў! Да новых сустрэч!