Select your language

27 сакавіка ў спарткомплексе "Універсітэцкі" прайшла першая ў гісторыі факультэта міжнародных адносін БДУ спартакіяда паміж камандамі спецыяльнасцей, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя. Студэнты паказалі свае сілы ў баскетболе, валейболе і скачках у даўжыню.

Падтрымаць каманды прыйшлі балельшчыкі ўсіх спецыяльнасцей ФМА, а таксама каманда чырлідынгу БДУ.

Пераможцам спартакіяды стала аб'яднаная каманда спецыяльнасцей "мытная справа" і "міжнародная лагістыка".

Арганізатарамі спартакіяды выступілі Прафкам студэнтаў ФМА, а таксама кафедра фізічнага выхавання і спорту.