20 сакавіка студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" наведалі спектакль-рэканструкцыю "Нюрнбергскі прысуд: урокі гісторыі для сучаснасці і будучыні" на базе гістарычнага факультэта БДУ. Спектакль арганізаваны Маскоўскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам. У рэканструкцыі аднавіўся суд над нацысцкімі злачынцамі за ўчыненне злачынстваў супраць міру, ваенных злачынстваў, злачынстваў супраць чалавечнасці.
Спектакль паслужыў сродкам грамадзянска-патрыятычнага выхавання і нагадаў аб неабходнасці захавання гістарычнай памяці.

