12 сакавіка 2026 года па ініцыятыве кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці адбылася сустрэча студэнтаў 2-га курса (Барадзін Кірыл, Клімко Іван, Мартынкоўская Марыя і Радкевіч Ганна) спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" з навучэнцамі 10-11-ых класаў ДУА "Гімназія №12 г. Мінска»." Мерапрыемства арганізавалі В. П. Гіцкая, ст. выкладчык, С. А. Дубінка, дацэнт, загадчык кафедры, А. С. Кузьміна-Мамедава, ст. выкладчык, Л. А. Морава, ст. выкладчык.
Сустрэчу адкрыла Святлана Аляксееўна Дубінка. Яна звярнулася да вучняў з прывітальным словам-наказам і пазнаёміла іх з новымі перспектыўнымі напрамкамі падрыхтоўкі, адкрытымі на факультэце: "Афрыканістыка", "Міжнародная канфлікталогія", "Міжнародная лагістыка", а таксама расказала аб выкладанні замежных моў на факультэце. Важнай мэтай мерапрыемства стала пагружэнне школьнікаў у шматграннае жыццё факультэта. Студэнты 2-га курса выбудавалі свае выступленні ў фармаце тэматычных блокаў, падзяліліся асабістым вопытам, расказалі аб умовах паступлення і прахадных балах, аб магчымасцях вывучэння замежных моў, перспектывах навуковай дзейнасці студэнтаў, цікавых і насычаных навучальных буднях, падрыхтоўцы да сесіі, а таксама аб цікавых пазааўдыторных, спартыўных і культурных падзеях.
На працягу ўсёй сустрэчы студэнты выкарыстоўвалі візітоўку-прэзентацыю (прафайл факультэта міжнародных адносін), якая служыла візуальным суправаджэннем іх апаведу. Яркія слайды з ключавой інфармацыяй аб факультэце дапамагалі школьнікам лепш успрымаць матэрыял і ўтрымлівалі іх увагу на працягу ўсяго выступлення. Такі фармат дазволіў ахапіць максімальную колькасць пытанняў, якія хвалююць будучых абітурыентаў, і зрабіць размову карыснай і давернай.
Навучэнцы актыўна ўключыліся ў дыялог: іх цікавілі нюансы студэнцкага жыцця, сучасныя адукацыйныя праграмы і перспектывы прафесійнай рэалізацыі. Прадстаўнікі кафедры і студэнты падрабязна адказалі на ўсе пытанні, што выклікала непадробную цікавасць да факультэта. Ажыўленая гутарка пацвердзіла, што падобныя сустрэчы дапамагаюць будучым абітурыентам не проста даведацца пра факультэт, але і адчуць яго атмасферу, робячы выбар прафесіі больш свядомым.
Марыя Мартынкоўская і Ганна Радкевіч, студэнткі 2-га курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка»
{gallery}2026/2026_03_12{/gallery}