Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

У рамках дысцыпліны "Практыкі міжнароднага бізнесу" на факультэце міжнародных адносін БДУ стартавалі практыкаарыентаваныя заняткі.

Першую гасцявую лекцыю для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "сусветная эканоміка" па дысцыпліне "Практыка міжнароднага бізнесу" правёў пастаянны спікер БДУ, юрысконсульт ТАА "Куфар Тэх" Мікіта Ігаравіч Ждановіч.

У рамках адкрытай лекцыі спікер сумесна са студэнтамі абмеркаваў шэраг практычных пытанняў, звязаных з:

  • процідзеяннем супрацьпраўным замахам у сферы эканамічнай (гаспадарчай) дзейнасці;
  • рэгістрацыяй, рэарганізацыяй і ліквідацыяй юрыдычных асоб;
  • адказнасцю юрыдычнай асобы (кіраўніка, іншага работніка);
  • праходжаннем рэгістрацыі і асаблівасцей рэзідэнцтва ў Парку высокіх тэхналогій.

У рамках практыкаарыентаванага занятку студэнты вялі актыўную дыскусію з экспертам, а таксама выконвалі заданні для свайго бізнес-праекта, звязаныя з рэгістрацыяй юрыдычнай асобы.

Факультэт міжнародных адносін дзякуе кіраўніцтву ТАА «Куфар Тех» за супрацоўніцтва, а таксама выказвае падзяку Мікіце Ігаравічу за змястоўную лекцыю!