10 сакавіка 2026 г. на факультэце міжнародных адносін адбыўся II інтэлектуальны камандны турнір "Рэспубліка Беларусь і ключавыя партнёры ў Азіі". Арганізатары турніру – Савет маладых вучоных ФМА, кафедра ўсходазнаўства і філіял SCOLAR у г. Мінску. У турніры прынялі ўдзел пяць каманд, у ліку якіх былі студэнты 1-3 курсаў ФМА спецыяльнасцей "Усходазнаўства", "Міжнароднае права" і "Сусветная эканоміка", а таксама студэнты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" СІБД. У якасці экспертаў выступілі старшыя выкладчыкі кафедры ўсходазнаўства ФМА БДУ – А.Я. Лабанава (намеснік старшыні Савета маладых вучоных ФМА), К.І. Лешчанка (мадэратар турніру, ментар філіяла SCOLAR у г. Мінску), Ю.У. Шаўцоў, А.А. Карпінская, а таксама дацэнт кафедры міжнародных адносін В.С. Жураўская і прадстаўнікі студэнцкага актыву, студэнты 3 курса спецыяльнасці «Усходазнаўства» – куратар філіяла SCOLAR у г. Мінску Д.Д. Кузьміч і віцэ-куратар Б.А. Каплун.
Каманды прэзентавалі праекты канкрэтных прапаноў па развіццю супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з краінамі Блізкага і Далёкага Усходу, а таксама Паўночнай Афрыкі, уключаючы такія сферы і напрамкі, як сельская гаспадарка, ахова здароўя, экалогія, захаванне прыроднай спадчыны, адукацыя і навука. Заданні былі размеркаваны шляхам лёсавання, на падрыхтоўку праекта выдзяляўся тыдзень.
Па выніках турніру трэцяе месца было прысуджана камандзе "Ледзі Усходу" студэнтак 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права", а другое – камандзе "Teamjob" студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка".
Пераможцам турніру за патэнцыйную рэалізаванасць, апору на рэальныя патрэбы эканомікі Беларусі і прапрацаванасць абгрунтавання была прызнана каманда "Сансара для чайнікаў", у склад якой увайшлі студэнты 2-3 курсаў спецыяльнасцей "Міжнароднае права", "Усходазнаўства" і "Сусветная эканоміка" (СІБД).
Студэнт 1 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» Пасмурцаў Д.А. быў адзначаны экспертным журы за самы яркі выступ і знаходлівасць пры адказах на пытанні.
Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам за актыўнасць і шчырую цікавасць!
{gallery}2026/2026_03_10{/gallery}