3 сакавіка 2026 г. на ФМА адбылося мерапрыемства, прысвечанае традыцыйнаму кітайскаму Святу ліхтароў, або Юаньсяоцзе. Мерапрыемства арганізавана старшымі выкладчыкамі кафедры ўсходазнаўства Лешчанка К.І. і Лабанавай А.Я. і выкладчыкам-стажорам Ляо Мэнфань.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 1-3 курсаў спецыяльнасці «Усходазнаўства», а таксама студэнты іншых спецыяльнасцяў ФМА. Інтэрактыўныя пляцоўкі свята ўключалі майстар-класы па кітайскім мастацтве каліграфіі, жывапісе ў стылі "сеі" і традыцыйным мастацтве цзяньчжы. Госці таксама азнаёміліся са звычаямі Свята ліхтароў, а студэнты 1 курса спецыяльнасці "Усходазнаўства" па кітайскай традыцыі паспаборнічалі ў вырабе маляўнічых ліхтароў з паперы.
Свята ліхтароў (元宵节, Юаньсяоцзе) адзначаюць у Кітаі ў 15-ы дзень 1-га месяца па сельскагаспадарчым календары. Яно азначае сабой канец Чуньцзе (春节) - Свята вясны, або традыцыйнага Новага года, які ў Кітаі і іншых краінах Усходняй Азіі святкуюць на другі маладзік пасля зімовага сонцастаяння.
{gallery}2026/2026_03_03{/gallery}