Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

УВАГА! Цэнтр міжнародных даследаванняў нагадвае аб правядзенні II Конкурсу эсэ на тэму: "Tempora mutantur, et nos mutamur in illis — Часы мяняюцца, і мы мяняемся разам з імі". Не прапусціце свой шанец праявіць талент і паразважаць аб зменах, якія закранаюць кожнага з нас!

Да 22 сакавіка ўключна ў вас ёсць магчымасць падаць заяўку і даслаць сваё эсэ на электронную пошту Цэнтра: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Каго мы чакаем да ўдзелу? 

  • Студэнтаў усіх спецыяльнасцей ФМА БДУ, гатовых падзяліцца сваімі думкамі і поглядамі.

Што трэба зрабіць?

  • Запоўніць заяўку па форме і адправіць эсэ ў свабоднай форме, не абмежаванай прапанаванымі кірункамі, — галоўнае, каб праца адлюстроўвала тэму: «Часы мяняюцца, і мы мяняемся разам з імі».

Як мы ацэньваем працы?

  • Па крытэрыях крэатыўнасці і арыгінальнасці, аргументаванасці і глыбіні раскрыцця тэмы, стылістыкі і выразных моўных сродкаў, а таксама інфарматыўнасці і дакладнасці ў пераказе.

Усе падрабязнасці можна ўдакладніць па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ці ў кабінеце 1109. 

Не прапусціце магчымасць праявіць сябе — чакаем вашыя заяўкі і эсэ! Удачы і натхнення на шляху перамен!