Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

2026 год у Беларусі аб'яўлены Годам беларускай жанчыны. Гэта час, калі мы асабліва востра ўсведамляем уклад жанчын у развіццё грамадства, культуры і адукацыі. Міжнародны жаночы дзень становіцца яшчэ адной нагодай сказаць дзякуй тым, хто штодзень дорыць нам цяпло, мудрасць і веды. І гэта, несумненна, цудоўныя выкладчыкі і супрацоўнікі, адміністрацыя нашага факультэта, прафесіяналы сваёй справы. Мы з радасцю віншуем усіх з вясновым святам і жадаем усім натхнення і невычэрпнай крыніцы творчай энергіі!

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ўдзельнікі кінагуртка «Cinemates» (кіраўнік: ст. выкладчык Н. А. Касцёрава) вырашылі павіншаваць нашых выкладчыкаў адмысловым чынам. Мы падрыхтавалі паштоўкі ручной работы, дзе кожнае граматычнае правіла суправаджаецца цёплымі словамі падзякі. Уручаючы гэтыя паштоўкі, мы казалі выкладчыкам аб тым, як шмат яны значаць для нас. Мы хацелі нагадаць: навучаючы нас англійскай мове, яны вучаць нас нечаму значна большаму, чым граматыцы. Іх цярпенне, мудрасць і падтрымка дапамагаюць нам станавіцца лепшымі не толькі ў англійскай мове. Мы спадзяемся, што ў гэты дзень нашы педагогі адчулі нашу шчырую ўдзячнасць.

Нашы спецыяльныя віншаванні калектыву кафедры з нагоды выхаду з друку напярэдадні свята вучэбна-метадычнага дапаможніка “Translation, Annotation and Rendering in English” (Англійская мова: пераклад, анатаванне і рэфераванне) = Translation, annotation and rendering in English :  / С.А. Дубінка, В. А. Астрога, М. В. Натуркач. – 135 c.).

І гэта, несумненна, добры падарунак студэнтам для паглыбленага вывучэння англійскай мовы ў сферы нашай будучай прафесійнай дзейнасці.

Жадаем усім новых творчых дасягненняў і, вядома, паспяховых студэнтаў!

Паліна Краскоўская, студэнтка 3 курса спецыяльнасць "Мытная справа", стараста клуба «Cinemates»