Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

У гонар Года беларускай жанчыны, а таксама напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 4 сакавіка 2026 г. пад эгідай Студэнцкага навуковага таварыства факультэта міжнародных адносін БДУ прайшоў круглы стол на тэму «Жанчына ў сістэме міжнародных адносін: прававая экспертыза і дыпламатычная практыка».‎

Характэрным для мерапрыемства стаў цалкам жаночы склад, які ўключаў больш за 20 студэнтак. У круглым стале прынялі ўдзел студэнткі спецыяльнасцей "міжнародныя адносіны", "міжнароднае права", "мытная справа", "сусветная эканоміка", "міжнародная лагістыка".

Круглы стол пачаўся з прывітальнага слова Старшыні Савета па навукова-даследчай рабоце аспірантаў ФМА БДУ, аспіранта кафедры міжнароднага права — Шмаковай Ксеніі Аляксандраўны і Старшыні Савета маладых вучоных, к.п.н, дац. кафедры міжнародных адносін — Ярмашук Карыны Ігараўны.

У рамках круглага стала абмяркоўваліся праблемы «шкляной столі» і «шклянога уцёса», роля і магчымасці жанчыны ў палітыцы, эканоміцы і дыпламатыі, а таксама ўзгадваліся значныя кейсы ўдзелу жанчын у працы ААН, арганізацый рэгіянальнай інтэграцыі і ў кіраванні дзяржавай.‎

Па выніках выступленняў былі выбраны тры лепшыя даклады, аўтары якіх атрымалі дыпломы, падпісаныя членамі журы.

  • ‎Дыплом I ступені атрымалі Рашэтнікава Марыя і Смольская Сафія з дакладам на тэму «Абарона правоў жанчын ва ўмовах гуманітарных крызісаў: роля міжнародных арганізацый у дыпламатыі».
  • ‎Дыпломам II ступені ўзнагароджана Шаціца Кацярына з выступленнем на тэму «Беларускія жанчыны-дыпламаты: кейсы ўдзелу ў рабоце ААН і рэгіянальных арганізацыях».
  • ‎Дыплом III ступені атрымала Беліцкая Сафія з дакладам на тэму «Жанчына на чале нейтральнай дзяржавы: дыпламатычны стыль і прававы досвед Швейцарыі (на прыкладзе прэзідэнцтва Віёлы Амерд)».‎

Віншуем усіх удзельнікаў з перамогай!

{gallery}2026/2026_03_04_02{/gallery}