Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

04.05.2026 года факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з удзелам кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці і кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі праводзіць XI Універсітэцкую прадметную алімпіяду па англійскай мове сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці: 6-05-1036-01 Мытная справа.

Мэта Алімпіяды–- рэалізацыя задач па павышэнні якасці іншамоўнай падрыхтоўкі студэнтаў у кантэксце прафесійнай адукацыі.

Задачы Алімпіяды:

  • павышэнне ўзроўню іншамоўнай і прафесійнай кампетэнцый студэнтаў;
  • падтрыманне ў вучняў цікавасці да вывучэння англійскай мовы і прафесійных дзелавых зносін;
  • павышэнне ўзроўню прафесійных ведаў з дапамогай роднай і замежнай моў.

Удзельнікамі алімпіяды з'яўляюцца студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" і сумежных спецыяльнасцей.

Журы ў складзе прадстаўнікоў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ, прадстаўнікоў кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ вызначыць пераможцаў як у камандным, так і ў індывідуальных заліках. Усіх удзельнікаў чакаюць дыпломы ў розных намінацыях.

У рамках дамоўных адносін аб супрацоўніцтве да ўдзелу ў алімпіядзе таксама запрашаюцца старшакласнікі школ і гімназій, для якіх прадугледжаны тэматычныя конкурсы і віктарыны. Узнагароды чакаюць удзельнікаў і ў гэтай катэгорыі.

Алімпіяда праводзіцца дыстанцыйна на базе факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2 туры:

1 тур праходзіць на базе моўных кафедраў ВНУ, якія рыхтуюць спецыялістаў адпаведнага профілю.

2 тур праходзіць завочна на базе кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці факультэта міжнародных адносін БДУ.

Да ўдзелу ў 2 туры дапускаюцца студэнты, якія паспяхова выканалі заданні 1 тура і набралі не менш за 80% правільных адказаў.

Канчатковыя тэрміны падачы заяў для ўдзелу ў 2 туры алімпіяды - 10.04.2026 года. Заяўкі накіроўваць на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Жадаем усім удзельнікам поспехаў і ўдачы!!! 

СКЛАД АРГКАМІТЭТА

Рабочая група алімпіяды

Склад журы