Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

Тэматыка, звязаная з аб'яўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам беларускай жанчыны, знаходзіць самае шырокае адлюстраванне ў навукова-даследчай рабоце студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня адбылося пасяджэнне гуртка аратарскага майстэрства і дэбатаў Debate on FIRe кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці (кіраўнікі – кандыдат педагагічных навук, дацэнт Міхаіл Васільевіч Натуркач і старшы выкладчык, магістр міжкультурнай камунікацыі Святлана Уладзіміраўна Салаўёва), прысвечанае ўсебаковаму абмеркаванню прававога становішча жанчын у сучасным свеце.

У рамках праведзенага пасяджэння студэнты 2 і 3 курсаў спецыяльнасцей "Міжнароднае права" і "Міжнародныя адносіны" выступілі з дакладамі на англійскай мове, якія змяшчаюць актуальную інфармацыю аб сітуацыі з эканамічнымі, палітычнымі, сацыяльнымі і іншымі правамі жанчын у розных кутках планеты. Асаблівую цікавасць аўдыторыі выклікала тэма “EU Gender Equality: Commitments and Progress” студэнтак 3-га курса спецыяльнасці “Міжнароднае права” Кацярыны Бахур і Марыі Гладышавай. Навучэнцы прадэманстравалі высокі ўзровень валодання замежнай мовай для прафесійнай дзейнасці, развітыя ўменні публічнага выступлення. Прысутныя таксама высока ацанілі даклад трэцякурснікаў дадзенай спецыяльнасці Глеба Чорнага і Уладзіслава Таранкова на тэму "Human Rights and Women's Rights in the Middle East" (кіраўнік - старшы выкладчык С. У. Салаўёва).

Самы актыўны ўдзел у дыскусіі прынялі замежныя студэнты 3 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» Жэнь Сіньі, Лі Ціша, Гылыджава Агулнур. Імі былі раскрыты тэмы “An Outstanding Woman in the Chinese Culture: Zhou Xun. UNDP Goodwill Ambassador”, “Eileen Gu: a Multifaceted Icon. Goodwill Ambassador” і “Professionalism and Flexibility: a Portrait of Turkmen Diplomat Aksoltan Atayeva” (кіраўнік – кандыдат педагагічных навук, дацэнт М. В. Натуркач).

У рамках пасяджэння гуртка ўдзельнікі адзначылі перавагі сацыяльных гарантый, якія прадстаўляюцца Рэспублікай Беларусь у галіне аховы мацярынства і дзяцінства, высокія стандарты, якія прымяняюцца ў адносінах да правоў жанчын. Асобна была закранута тэма дасягнення Мэт устойлівага развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у прыватнасці, МУР №5, звязанай з пытаннямі гендэрнай роўнасці, удзелу нашай краіны ў Павестцы 2030. Дыскусія прайшла ў пазітыўнай і добразычлівай атмасферы з разуменнем гендэрных роляў у грамадстве, міжкультурных асаблівасцей у розных соцыумах і ўзаемнай павагі.

Кіраўнікі і ўдзельнікі пасяджэння студэнцкага гуртка віншуюць усіх з Міжнародным жаночым днём і жадаюць раскрыць свой асабісты і прафесійны патэнцыял!

Матэрыял падрыхтавалі: кандыдат педагагічных навук, дацэнт М. В. Натуркач; старшы выкладчык С. У. Салаўёва 

{gallery}2026/2026_03_04{/gallery}