14 і 15 лютага 2026 г. прайшлі вусныя раўнды міжнароднага студэнцкага конкурсу – 16th Moscow Willem C. Vis International Commercial Arbitration Pre-Moot 2026.
Міжнародны конкурс па камерцыйным арбітражы імя Вільяма К. Віса з'яўляецца найважнейшым у свеце конкурсам для юрыдычных спецыяльнасцей, які садзейнічае вывучэнню міжнароднага прыватнага права і міжнароднага камерцыйнага арбітражу.
Конкурс названы ў гонар прафесара Вільяма К. Віса, сакратара Камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па міжнародным гандлёвым праве (ЮНСІТРАЛ) падчас прыняцця Венскай канвенцыі аб міжнароднай куплі-продажы тавараў 1980 года.
Адборачныя раўнды 16th Moscow Vis Pre-Moot 2026 прайшлі ў анлайн фармаце на англійскай мове. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Расійскі інстытут сучаснага арбітражу, Савет сучаснага арбітражу (Young IMA), Цэнтр міжнародных і параўнальна-прававых даследаванняў, МДУ ім. Ламаносава. Штогод у конкурсе прымае ўдзел вялікая колькасць каманд з вядучых універсітэтаў Беларусі, Расіі, Кітая, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Індыі, Шры-Ланкі, Егіпта, В'етнама, Бразіліі і іншых дзяржаў.
Сёлета Шмакава Ксенія, аспірант кафедры міжнароднага права ФМА БДУ, Старшыня Савета аспірантаў ФМА БДУ, прыняла ўдзел у вусных раундах конкурсу ў якасці Старшыні арбітра, ацэньваючы выступленні каманд з Расіі (МДІМЗ) і Казахстана (Каспійскі Універсітэт).
Дадзенае спаборніцтва праходзіць на англійскай мове і ўключае ў сябе мадэляванне разгляду спрэчкі ў міжнародным арбітражным судзе. Каманды рыхтуюцца на працягу паўгода, складаюць мемарандумы істца і адказчыка і ў далейшым прадстаўляюць свае пазіцыі перад складам суддзяў (арбітраў).
Віншуем і жадаем далейшых перамог!
