23 лютага 2026 года ў Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь студэнты ФМА БДУ сустрэліся з прадстаўнікамі Грамадскай арганізацыі "Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Афганістане".
Мерапрыемства праходзіла на ваенным факультэце БДУ ў рамках дэкады мужнасці, прысвечанай Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і Дню абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
На гэтым мерапрыемстве ФМА БДУ прадстаўлялі студэнты Групы ганаровай варты і старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі А.В. Гаэбеннікаў.
У сваім уступным слове Старшыня Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Аўганістане Сяргей Анатольевіч Красоўскі сказаў, што найперш Асацыяцыя прапагандуе мір. У наш час, калі абвастраюцца ўзброеныя канфлікты, самае галоўнае і каштоўнае, каб захаваць мір! "Вайна – гэта вельмі страшна: гэта бруд, холад, голад, боль, раненні, смерць.... Нельга гэтага дапусціць", – падкрэсліў Сяргей Анатольевіч.
Ён нагадаў, што сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту адкрыцця ў Мінску помніка ў гонар воінаў-афганцаў на Востраве Мужнасці і Смутку. У гэтым памятным месцы ўшанаваны імёны 771 загінуўшага ў Афганістане беларуса.
У 1984 годзе Сяргей Анатольевіч Красоўскі быў аператарам БТР і суправаджаў калоны бранятэхнікі. У адзін з дзён баявая машына была падбіта душманамі, сам ён цудам застаўся жывы. Атрымаў кантузію і калецтвы: тытанавы штыфт у назе, пратэз на руцэ і асколак у галаве.
За мужнасць і гераізм Сяргей Анатольевіч Красоўскі ўзнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам ПДВ ім. Маргелава, а таксама медалём "За ратную доблесць", медалямі I і II ступені "За заслугі перад Айчынай". Усяго Сяргей Анатольевіч мае больш за 20 узнагарод СССР і Рэспублікі Беларусь.
Афганская вайна забрала мужа Тамары Іванаўны Доўнар. На вайну ён трапіў у пачатку 1980-го года ў ліку першых. Тамара Іванаўна пажадала ўсім міру! “Каб Вы ніколі не зведалі таго, што давялося зведаць нам”, – так звярнулася да студэнтаў БДУ ўдава Тамара Іванаўна Доўнар. Яна перадала ў музей БДУ кнігу пра лёсы воінаў-інтэрнацыяналістаў “Памяць і абавязак. Захоўваць вечна».
Інфармацыя аб прэзентацыі кнігі глядзець тут:
Цяпер Доўнар Тамара Іванаўна з'яўляецца Старшынёй ГА "Рэспубліканская Асацыяцыя членаў сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганастане" "Памяць і Доўг", выкладчыкам УА "Юрыдычны каледж БДУ".
Студэнты ФМА БДУ уважліва і з захапленнем слухалі вершы воіна-інтэрнацыяналіста, паэта Рухлінскага Анатоля Уладзіміравіча. Ён таксама перадаў у музей БДУ сваю кнігу "Афганістан баліць у маёй душы".
Спасылка на аўтарскае выкананне вершаў.
Вельмі інфармацыйным стаў аповяд аб Афганскай вайне палкоўніка арміі ДРА Лангара Абайдула Амані. Ён з'яўляецца выпускніком Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча (далей - МВВПАУ). Пасля заканчэння школы ён паступіў у сельскагаспадарчы інстытут, каб стаць ветэрынарным урачом. Працуючы па спецыяльнасці, ён стаў чальцом народна-дэмакратычнай партыі. З пачаткам у 1978 г. грамадзянскай вайны пайшоў на фронт. Па партыйнай лініі ў 1989 г. яго адправілі вучыцца ў МВВПАУ. За гады яго вучобы адбыліся сур'ёзныя палітычныя пераўтварэнні: у 1991 г. - распад СССР, а ў 1992 г. - змена афганскай улады. Таму шлях у родную краіну аказаўся зачынены. Прыйшлося ўладкоўваць сваё жыццё ў Рэспубліцы Беларусь.
Падрабязная інфармацыя тут:
Таксама на мерапрыемстве студэнты сустрэліся з ветэранам вайны ў Афганістане, былым намеснікам начальніка НДІ ПБ і НС МНС Рэспублікі Беларусь, палкоўнікам унутранай службы ў адстаўцы, старшынёй Цэнтральнай раённай арганізацыі "Пабрацім" г. Мінска, паэтам і выканаўцам песень Сянько Дзмітрыем Генадзевічам. Студэнты атрымалі праўдзівае задавальненне слухаючы песні ў яго выкананні.
На гэтым мерапрыемстве Асацыяцыя прадставіла экспазіцыю ўзораў узбраення і абмундзіравання савецкай арміі перыяду вайны ў Афганістане, узораў мінна-выбухных загарод, трафейнага ўзбраення і абмундзіравання арміі праціўніка, а таксама рэчы, якія ілюструюць побыт жыхароў Афганістана.
Відэа аб мерапрыемстве тут.
А.В. Грабеннікаў, старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі
{gallery}2026/2026_02_23{/gallery}