Select your language


Photo Thumbnail
Photo Thumbnail
Photo Thumbnail

Расклад заняткаў

Увага!

Навіны

ФМА стаў удзельнікам Мінскага паўмарафону 2026 ФМА стаў удзельнікам Мінскага паўмарафону 2026 09.09.26 - 6 верасня 2026 г. у Мінску прайшло самае масавае...
Ліквідацыя запазычанасцяў Ліквідацыя запазычанасцяў 03.09.26 - Увага!!! Дні ліквідацыі акадэмічных запазыч...
Вывучэнне дадатковых дысцыплін Вывучэнне дадатковых дысцыплін 01.09.26 - Студэнты і магістранты БДУ могуць дадаткова...
Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...

Свята вясны, ці Новы год па ўсходнім календары, у 2026 г. выпала на 17 лютага. Выкладчыкі кафедры ўсходазнаўства арганізавалі святочныя мерапрыемствы для студэнтаў 1-3 курса спецыяльнасці "Усходазнаўства", якія вывучаюць кітайскую мову.

17 лютага 2026 г. трэцякурснікі-ўсходазнаўцы пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Лешчанкі К.І. і выкладчыка Крыцука-Тарасава Н.І. падрыхтавалі даклады на тэматыку традыцый кітайскага Новага года і Свята ліхтароў, якое адзначаецца на 15 дзень першага месяца па традыцыйным кітайскім календары. Затым студэнты прадэкламавалі вершы кітайскіх паэтаў эпох Тан і Сун, азнаёмілі слухачоў з біяграфіяй аўтараў, а таксама прынялі ўдзел у інтэрактыве "Вынікі года: самае важнае ў мінулым годзе". 

18 лютага 2026 г. старшыя выкладчыкі Лешчанка К.І. і Лабанава А.Я. і выкладчык-стажор Ляо Мэнфань падрыхтавалі святочнае мерапрыемства "Вясёлага Новага года!" для студэнтаў 1-2 курсаў спецыяльнасці «Усходазнаўства». Ляо Мэнфань расказала пра кітайскія навагоднія звычаі, а таксама замацавала са студэнтамі тэматычную лексіку. А.Я. Лабанава падрыхтавала для студэнтаў загадкі на веданне кітайскіх іерогліфаў, а К.І. Лешчанка правяла майстар-клас па традыцыйным мастацтве цзяньчжы. Таксама ў студэнтаў была магчымасць паспрабаваць свае сілы ў мастацтве кітайскага жывапісу тушшу ў стылі "сеі". Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат новага пра культуру, традыцыі і звычаі Кітая і праявілі свае творчыя здольнасці і таленты.

{gallery}2026/2026_02_18{/gallery}