Афганская вайна доўжылася з 25 снежня 1979 г. па 15 лютага 1989 г. – 9 гадоў, 1 месяц, 21 дзень. Гэта была першая маштабная антытэрарыстычная вайна ў найноўшай гісторыі, якая наглядна паказала выдатныя маральныя і баявыя якасці савецкіх воінаў.
Праз зону баявых дзеянняў прайшлі каля 30 тысяч грамадзян БССР, 771 беларус загінуў (у тым ліку 4 жанчыны), 1500 былі паранены, 718 засталіся інвалідамі, 12 прапалі без вестак.
Жэнеўскія пагадненні (англ.: Geneva Accords, афіцыйна "Пагадненні па ўрэгуляванні сітуацыі ў Рэспубліцы Афганістан") былі заключаны 14 красавіка 1988 года. У адпаведнасці з імі праз месяц, 15 мая таго ж года, пачаўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана.
СССР абавязаўся вывесці свой кантынгент у дзевяцімесячны тэрмін, гэта значыць да 15 лютага 1989 года.
15 лютага 1989 года завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Дзень вываду войскаў – гэта дзень заканчэння дзевяцігадовай вайны, дзень смутку і памяці аб усіх загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістах.
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" 15 лютага ўстаноўлена Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
16 лютага 2026 года ў сувязі з 37-й гадавінай завяршэння Афганскай вайны ў Дзяржаўным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам, удзельнікам баявых дзеянняў у Афганістане, палкоўнікам у адстаўцы Сяргеем Канстанцінавічам Краўцом.
На дадзеным мерапрыемстве ФМА БДУ прадстаўлялі студэнты Групы ганаровай варты ФМА БДУ і старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі ФМА БДУ А.В. Грабеннікаў.
С. К. Кравец нарадзіўся ў горадзе Усурыйску Прыморскага краю. Там ён вучыўся ў школе, затым ва Усурыйскім сувораўскім вучылішчы. Далей навучаўся ў Далёкаўсходнім вышэйшым агульнавайсковым камандным вучылішчы, якое скончыў з адзнакай.
Пасля ваеннай вучэльні С.К. Кравец служыў у Далёкаўсходняй ваеннай акрузе. Напісаў рапарт для праходжання далейшай вайсковай службы ў Афганістане.
У Аўганістане С.К. Кравец служыў два гады. Пасля вяртання на Радзіму праходзіў службу ў 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы. Пасля звальнення ў запас на працягу 17 гадоў праходзіў службу ў Мінскай цэнтральнай мытні. С.К. Кравец з'яўляецца кавалерам двух ордэнам Чырвонай Зоркі.
З моманту вываду войскаў з Афганістана прайшло 37 гадоў, але памяць аб тых падзеях застаецца жывой, бо цана, заплачаная тысячамі маладых людзей, была занадта вялікай. Таму важна не толькі памятаць, але і разумець, што гісторыя можа паўтарыцца, калі не рабіць правільныя высновы.
А.В. Грабеннікаў, старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі
![]() |
![]() |

