14 лютага 2026 г. у Першым нацыянальным гандлёвым доме адбыўся фестываль «Вясёлае Свята Вясны», прысвечаны наступленню Новага года - года каня па ўсходнім календары.
Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры і турызму Кітайскай Народнай Рэспублікі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. За рэалізацыю праекта адказвалі Упраўленне культуры і турызму г. Пекін і Кітайскі культурны цэнтр у Мінску. У праграме былі прадстаўлены традыцыйныя танцы ад артыстаў у Пекінскай акадэміі танцаў, музыка ад аркестра Цінлань, цыркавая акрабатыка і баявыя мастацтвы ад школы Джэкі Чана, а таксама беларускі ансамбль "Харошкі" і інтэрактыўныя зоны і майстар-класы.
Выкладчыца кафедры ўсходазнаўства ФМА БДУ Ляа Мэнфань у якасці валанцёра аргкамітэта адказвала за правядзенне воркшопа па ўнікальным кітайскім мастацтве эмалі (клуазоне), які праводзіўся майстрам з г. Пекіна. Мерапрыемства таксама наведалі студэнты 2 курса спецыяльнасці «Усходазнаўства» ФМА сумесна з куратарам, старшым выкладчыкам кафедры ўсходазнаўства К.І. Лешчанка. Удзельнікі мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з рознымі аспектамі культуры Кітая і засталіся пад глыбокім уражаннем ад майстэрства выканаўцаў і мастакоў.
ПБольш падрабязна аб фестывалі ТУТ.
{gallery}2026/2026_02_14{/gallery}