Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

Студзень – гэта месяц для традыцыйнага падвядзення вынікаў вучэбна-метадычнай, выхаваўчай, навуковай працы на кафедры ў выглядзе навукова-метадычнага семінараў і дыскусій. У студзені гэтага года кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці падвяла такі вынік у новым фармаце. Па запрашэнню кафедры англійскай мовы і прафесійнай камунікацыі Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі прафесарска-выкладчыцкі склад нашай кафедры прыняў удзел у V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Методыка выкладання замежных моў: навуковыя даследаванні вышэйшай школы», якая адбылася 22–23 студзеня 2026 года. Нашы кафедры звязваюць шматлікія навуковыя праекты, студэнцкія анлайн канферэнцыі і тэлемасты, удзел у праграме «Запрошаны лектар» у рамках Дамовы аб супрацоўніцтве і акадэмічнай мабільнасці паміж нашымі ВНУ. Прыемна адзначыць станоўчую адзнаку нашаму супрацоўніцтву, якая прагучала ў прывітальным слове мадэратара сесіі, загадчыка кафедры англійскай мовы і прафесійнай камунікацыі Мельнічук М.В. Прафесар Мельнічук М.В. адзначыла, што ў эпоху імклівых змен такія канферэнцыі крытычна важныя для кансалідацыі прафесійнай супольнасці і выпрацоўкі агульных стратэгій развіцця.

Выкладчыкі кафедры падчас анлайн-трансляцыі падключыліся да работы пленарнага пасяджэння канферэнцыі. Разглядаемыя на канферэнцыі пытанні з'яўляюцца вельмі актуальнымі для выкладання замежных моў, якія адлюстроўваюць выклікі часу:

  • Новая акадэмічная культура: як спалучаць класічны досвед і сучасныя дасягненні пры навучанні замежным мовам?
  • Аксія-прафесійныя стратэгіі іншамоўнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў;
  • IT тэхналогіі vs асоба выкладчыка ў працэсе павышэння эфектыўнасці навучання замежнай мове;
  • Штучны інтэлект у навучанні замежным мовам: за і супраць;
  • Традыцыі і інавацыі ў лінгвістыцы і выкладанні моў: ці магчымы кансэнсус?,
  • Міжкультурная камунікацыя ў выкладанні замежных моў.

Адмысловая ўвага была нададзена фармаванню патрыятычна накіраванай моладзі сродкамі замежнай мовы, прасоўванню сацыякультурных каштоўнасцяў, заснаваных на рэаліях сучаснай айчыннай культуры, адукацыі і бізнасу. Асаблівы водгук атрымала прапанова ствараць навучальныя дапаможнікі для нашых студэнтаў, пазіцыянуючы інтарэсы ўласнай краіны праз навучальныя матэрыялы. Важна адзначыць, што прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры ў рамках навуковай тэмы праводзіць даследаванні па гэтых важных напрамках, таксама ў поўнай меры ўсведамляючы значнасць гэтых пытанняў у выкладанні замежных моў. Метадычная скарбонка супрацоўнікаў кафедры папоўнілася новымі інструментамі, прапанаванымі інавацыйнымі метадамі асваення замежных моў. Праца канферэнцыі яшчэ раз умацавала разуменне таго, што “мова – гэта не проста прадмет вывучэння, гэта асяроддзе, у якім жыве будучы спецыяліст. Наша задача —- не проста навучыць граматыцы, а пабудаваць масты паміж дысцыплінай, асобай і лічбавай эпохай».

С. А. Дубінка, загадчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці