Select your language

Навіны

Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» Праграма канферэнцыі «Праблемы сучаснага ўсходазнаўства» 24.06.26 - 25–26 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...
Зніжкі на аплату навучання Зніжкі на аплату навучання 24.06.26 - Увага студэнтам платнай формы навучання! Д...
Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці Удзел студэнтаў ФМА ў рабоце Летняй школы САІУ па інтэлектуальнай уласнасці 15.06.26 - Студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права" ...

Першым тэматычным мерапрыемствам 2026 года стала правядзенне 23 студзеня ў рамках Навуковага студэнцкага тыдня ФМА БДУ семінара па тэме "VII Усебеларускі народны сход пашырае гарызонты супрацоўніцтва з ШАС і БРІКС". З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ, к.п.н., дацэнт А.А. Дастанка, якая адзначыла важнасць рэалізацыі стратэгічных задач на знешнім контуры па выніках работы Усебеларускага народнага сходу.

Ганаровым госцем мерапрыемства быў першы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ, Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар, кавалер Ордэна Пашаны і медалі Францыска Скарыны Аляксандр Віктаравіч Шарапа. У сваім выступленні прафесар падзяліўся ўспамінамі аб першых этапах функцыянавання факультэта і прадставіў юбілейнае выданне "30 гадоў факультэту міжнародных адносін БДУ (1995–2025 гг.)".

Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі і супрацоўнікі факультэта (Дрозд Н.І., Байчораў А.М., Есін Р.А., Бяленчанка М.М.), якія на працягу доўгага часу знаходзіліся на дыпламатычнай службе і прадстаўлялі нашу краіну ў розных кутках свету. Да Дня дыпламатычнага работніка Рэспублікі Беларусь і 34-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай на факультэце была арганізавана кніжная экспазіцыя "Беларускія дыпламаты ў літаратуры і навуцы", падрыхтаваная кафедрай комплекснага вывучэння развіцця КНР сумесна з бібліятэкай факультэта міжнародных адносін БДУ.