Select your language


Photo Thumbnail
Photo Thumbnail
Photo Thumbnail

Расклад заняткаў

Увага!

Навіны

Візіт выкладчыкаў ФМА ў Кітайскі ўніверсітэт замежных спраў Візіт выкладчыкаў ФМА ў Кітайскі ўніверсітэт замежных спраў 30.09.26 - З 22 па 28 верасня 2026 г. супрацоўнікі факультэта...
Віншуем! Віншуем! 30.09.26 - Пераможцаў конкурсу на суісканне прэмій ім....
 На ФМА адбылася інтэлектуальная віктарына «Свая гульня» На ФМА адбылася інтэлектуальная віктарына «Свая гульня» 29.09.26 - Напярэдадні 35-годдзя мытных органаў Рэспублікі...
Віншуем! Віншуем! 23.09.26 - Віншуем студэнтку 1 курса спецыяльнасці "МіÐ...

23 студзеня 2026 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня беларускай навукі, адбыўся навуковы семінар, арганізаваны ў рэжыме афлайн і анлайн кафедрай еўразійскіх даследаванняў.

Дэкан факультэта міжнародных адносін А.А. Дастанка адзначыла значнасць навуковага асэнсавання працэсаў еўразійскай інтэграцыі і актуальнасць праблематыкі для адукацыйнай і даследчай дзейнасці факультэта.

Прывітанне ўдзельнікам семінара накіравалі І.У. Уласенка, віцэ-прэзідэнт Грамадскага навуковага руху (г.Масква), Р. М. Баранаў, дырэктар Цэнтра развіцця еўразійскіх камунікацый (г. Мінск).

З адкрытай лекцыяй на тэму "Перспектывы развіцця ЕАЭС: выклікі і прагнозы" выступіў Віктар Аляксандравіч Сапрыка – дырэктар Інстытута прыгранічнага супрацоўніцтва і інтэграцыі (г. Белгарад), доктар сацыялагічных навук, прафесар кафедры палітычнай сацыялогіі і сацыяльных тэхналогій ФДААУ ВА "Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт" (г. Масква).

У ходзе семінара былі абмеркаваны сучасныя тэндэнцыі, магчымыя сцэнарыі і прагнозы развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, ключавыя ўнутраныя і знешнія выклікі еўразійскай інтэграцыі ва ўмовах трансфармацыі міжнародных эканамічных і палітычных працэсаў.

У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта, аспіранты, магістранты, члены Савета НДРСА, а таксама актыў студэнцкага навуковага таварыства. Навуковае мерапрыемства выклікала значную цікавасць аўдыторыі і стала важнай пляцоўкай для прафесійнага абмеркавання актуальных праблем і перспектыў еўразійскай інтэграцыі.