20 студзеня 2026 г. студэнты кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці наведалі Нацыянальную акадэмію навук Беларусі.
У гэты дзень у будынку Прэзідыума НАН Беларусі праходзілі мерапрыемствы для вучняў і моладзі, прымеркаваныя да Дня беларускай навукі.
Праграма наведвання была насычанай.
У холе Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў гэты дзень праходзіў адборачны тур у фінал рэспубліканскага моладзевага праекта "100 ідэй для Беларусі". Маладыя супрацоўнікі розных інстытутаў і навуковых цэнтраў НАНБ прапанавалі свае распрацоўкі. Найбольшую цікавасць у нашых студэнтаў выклікалі інавацыі ў сферы вытворчасці здаровага і экалагічнага харчавання, а таксама кніга-квест для асваення базавых эканамічных паняццяў і фарміравання фінансавай пісьменнасці на аснове гульнявых тэхналогій.
Тут жа, на пляцоўцы выстаўкі навуковых распрацовак маладых вучоных НАНБ, студэнты пазнаёміліся з Вучоным сакратаром Савета маладых вучоных НАН Беларусі Лебедзевіч Марынай Віктараўнай, навуковым супрацоўнікам інстытута эканомікі НАНБ. Яна расказала нашым студэнтам аб праграме мерапрыемстваў да Дня беларускай навукі і запрасіла прыняць удзел у пленарным пасяджэнні рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў "Першы крок у навуку". На канферэнцыі былі прадстаўлены 4 даклады маладых вучоных НАНБ, якія ў даступнай форме расказалі аб выніках сваіх даследаванняў у галіне астрафізікі (Пракапеня Н.А.), фальклору (Цатурава А.П.), эксперыментальнай батанікі (Рымша А.С.), а таксама аб вопыце ўдзелу ў міжнародным праекце SIRIUS-23 – наземны ізаляцыйны эксперымент, падчас якога былі змадэляваны ўмовы палёту на Месяц (Масціцкая А.С.).
Студэнты сустрэліся таксама з Намеснікам Старшыні Савета маладых вучоных Інстытута эканомікі НАНБ Аксяневіч Ганнай Міхайлаўнай, якая азнаёміла з пастаянна дзейнай выставай "Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці" і музеем гісторыі НАН Беларусі, якія размешчаны таксама ў будынку Прэзідыума НАНБ.
Арганізатарамі наведвання студэнтамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад кафедры выступілі дацэнт Багіно Н.І., дацэнт Мазгавая В.С., старшы выкладчык Рашэтнікава А.М.
Кафедра міжнароднага турызму і гасціннасці выказвае падзяку Аксяневіч Ганне Міхайлаўне, навуковаму супрацоўніку Інстытута эканомікі НАН Беларусі за дапамогу ў арганізацыі наведвання мерапрыемства.
