18 лютага 2026 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца Моладзевы круглы стол "Вынікі старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС: дасягненні і перспектывы".
Арганізатарам мерапрыемства выступае кафедра еўразійскіх даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты.
Мэта мерапрыемства – пашырэнне прафесійнага кругагляду і творчага ўзаемадзеяння моладзі. Па выніках правядзення круглага стала будзе апублікаваны электронны зборнік.
Асноўныя секцыйныя напрамкі работы і праблемныя пытанні, прапанаваныя да разгляду:
- Секцыя 1 "Перспектывы развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі на мытнай тэрыторыі ЕАЭС ва ўмовах знешніх выклікаў".
- Секцыя 2 "Прававое рэгуляванне еўразійскай інтэграцыі: праблемы і ўдасканаленне".
- Секцыя 3 "Міжнародная дзейнасць ЕАЭС: стан і магчымасці".
- Секцыя 4 "Інтэлектуальная ўласнасць у навуковым і інавацыйным развіцці еўразійскай інтэграцыі".
Адкрыццё круглага стала адбудзецца 18 лютага 2026 г. у 14.30 па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 520.
Форма правядзення: вочная. Для замежных удзельнікаў– анлайн.
Парадак удзелу:
- Да 14 лютага 2026 г. – рэгістрацыя ўдзельнікаў у электроннай форме (адпраўка заяўкі на электронны адрас:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Прозвішча_заяўка круглы стол»). - 17 лютага 2026 г. – рассыланне запрашэнняў зарэгістраваным удзельнікам.
- Да 14 лютага 2026 г. – прадстаўленне ўдзельнікамі тэксту артыкула на электронны адрас:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Прозвішча_круглы стол».
Патрабаванні да афармлення і шаблон заяўкі ТУТ.
Удзел у круглым стале – бясплатны. Усе выдаткі па знаходжанні ў Мінску – за кошт накіроўваючага боку. Пры неабходнасці, для замежных удзельнікаў прадугледжана магчымасць анлайн удзелу.
Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 212 96 11.