Select your language


Photo Thumbnail
Photo Thumbnail
Photo Thumbnail

Расклад заняткаў

Увага!

Навіны

ФМА стаў удзельнікам Мінскага паўмарафону 2026 ФМА стаў удзельнікам Мінскага паўмарафону 2026 09.09.26 - 6 верасня 2026 г. у Мінску прайшло самае масавае...
Ліквідацыя запазычанасцяў Ліквідацыя запазычанасцяў 03.09.26 - Увага!!! Дні ліквідацыі акадэмічных запазыч...
Вывучэнне дадатковых дысцыплін Вывучэнне дадатковых дысцыплін 01.09.26 - Студэнты і магістранты БДУ могуць дадаткова...
Вынікі летняй школы БДУ – МДУ Вынікі летняй школы БДУ – МДУ 24.06.26 - З 16 па 19 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных...

6 студзеня 2026 года дэкан факультэта міжнародных адносін, к.п.н., дацэнт Дастанка А.А. у фармаце відэаканферэнцыі правяла сустрэчу з дырэктарам Інстытута даследавання ініцыятывы "Пояс і шлях" Акадэміі грамадскіх навук Унутранай Манголіі Фань Ліцзюнь. Таксама ў сустрэчы прыняў удзел загадчык кафедры комплекснага вывучэння развіцця КНР, д.п.н., прафесар Есін Р.А.

Прыярытэтная ўвага была ўдзелена абмеркаванню пытанняў, якія датычацца падрыхтоўкі праекта Мемарандума аб узаемаразуменні паміж БДУ і Інстытутам даследавання ініцыятывы "Пояс і шлях" Акадэміі грамадскіх навук Унутранай Манголіі, запуску сумеснага праекта па вывучэнні патэнцыялу Унутранай Манголіі ў кантэксце развіцця навуковага і адукацыйнага ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая з акцэнтам на арктычную тэматыку.

Важным вынікам сустрэчы стала падтрымка кітайскім партнёрам прапановы ФМА БДУ аб сумесным правядзенні ў снежні 2026 года ў Мінску Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Дыверсіфікацыйная палітыка Беларусі, Расіі, Кітая і Манголіі на арктычных, далёкаўсходніх і азіяцкіх шляхах".