Select your language

19 кастрычніка прафсаюзнае бюро ФМА арганізавала пешаходную экскурсію па Мінску "Сэрца Мінска". Маршрут стартаваў ад помніка «Беларусам свету» на вуліцы Багдановіча і далей Траецкае прадмесце – дом Вігдорчыка – помнік Язэпу Драздовічу – дом-музей Максіма Багдановіча – Кітаеўская сінагога – дом Бейліна – Востраў мужнасці і смутку – вуліца Зыбіцкая (Гандлёвая) – сядзіба Ваньковічаў – дом масонаў – Гасціны двор – канцэртная зала «Верхні горад» – ратушная плошча – Свята-Духаў сабор.

У ходзе экскурсіі было расказана аб падзеях, звязаных з жыццём вядомых людзей. Асаблівае ўражанне пакінулі помнікі на Востраве мужнасці і смутку, памяць аб Афганскай вайне, а таксама дом-музей Максіма Багдановіча, расказ пра жыццё і лёс вялікага паэта.

Экскурсія “Сэрца Мінска” выклікала станоўчыя эмоцыі і ўражанні, гонар за свой родны горад.

{gallery}2025/2025_10_19{/gallery}