Традыцыйна ў канцы снежня ў перадсвяточнай атмасферы СНДЛ кафедры міжнародных адносін "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз" праводзіць інтэлектуальную гульню. Так, 22 снежня 2025 г. адбылася інтэлектуальная гульня “ЯК? ДЗЕ? НАВОШТА?» па тэме "Мастацтва ў міжнародных адносінах і міжнародныя адносіны ў мастацтве". Дадзенае мерапрыемства было заклікана вырашыць шэраг задач: адукацыйных (набыццё і замацаванне ведаў, пашырэнне кругагляду), развіваючых (фарміраванне аналітычных навыкаў), выхаваўчых (развіццё патрыятызму праз вывучэнне нацыянальнага мастацтва, фарміраванне павагі да сусветнай культурнай спадчыны).
У гульні прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", а таксама асобныя прадстаўнікі спецыяльнасцей "Міжнароднае права" і "Юрыспрудэнцыя" (магістратура). Былі прадстаўлены дзве каманды ў складзе 6 чалавек. Такім чынам каманды спаборнічалі не толькі з «гледачамі», але і паміж сабой. Кожная каманда гуляла па чарзе да шасці ачкоў супраць выкладчыкаў кафедры міжнародных адносін і супрацоўнікаў факультэта. Сюрпрызам для каманд і аўдыторыі з'явілася пытанне ад Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С.У. Лукашэвіча.
Абсалютным пераможцам стала зборная каманда студэнтаў 2-4 курсаў (на фота), якая атрымала перамогу з лікам 6:4.
Адказныя за мерапрыемства – дацэнты кафедры міжнародных адносін А.В. Дземідовіч, Д.Л. Шавялёў.
СНДЛ кафедры міжнародных адносін "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз" віншуе ўсіх з Калядамі і Новым годам і запрашае да супрацоўніцтва ў новым 2026 г.
А.В. Дземідовіч, к.г.н., дацэнт кафедры міжнародных адносін, кіраўнік СНДЛ
![]() |
![]() |

