Каманда студэнтаў кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўвайшла ў пяцёрку лепшых каманд сярод удзельнікаў міжнароднага конкурсу «Вырашэнне спрэчак у Еўразійскім эканамічным саюзе − 2025», арганізаванага Расійскім дзяржаўным універсітэтам правасуддзя імя У.М. Лебедзева і Цэнтрам міжнародных і параўнальна-прававых даследаванняў!
У склад каманды ўвайшлі студэнты 4 курса Павел Белаец, Данііл Яцына, Таісія Пахомская, Аліна Скрыннікава. Трэнеры – выкладчыкі кафедры Вераніка Андрыенка, Ганна Рыпінская.
Конкурс праходзіў у тры этапы, якія ўключалі пісьмовую падрыхтоўку мемарандумаў (17 ліпеня – 15 кастрычніка 2025 г.), вусныя раунды ў фармаце анлайн (15-16 лістапада 2025 г.), па выніках якіх каманды, у тым ліку каманда ФМА БДУ, якія двойчы праходзілі строгі адбор, сустрэліся на раўндах вочна ў г. Маскве 20-21 снежня 2025 г.
У спаборніцтве прынялі ўдзел 23 каманды, якія прадстаўлялі Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расійскай Федэрацыі, Нацыянальны даследчы ўніверсітэт «Вышэйшая школа эканомікі», Міжнародны ўніверсітэт МІПСА, Уральскі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт імя В.Ф. Якаўлева, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўскі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт імя А.Я. Кутафіна, Расійска-Армянскі ўніверсітэт, Ташкенцкі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт і інш.
Віншуем каманду факультэта і жадаем далейшых здзяйсненняў!
{gallery}2025/2025_12_21{/gallery}