27 лістапада 2025 года студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ традыцыйна прынялі ўдзел у Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі на замежных мовах "Свет у XXI стагоддзі: эканамічныя, палітычныя і сацыякультурныя аспекты".
Студэнткі 1-га курса спецыяльнасці “Міжнароднае права” Яна Дзмітрыеўна Русак і Кацярына Сяргееўна Смалонская выступілі з дакладам “THE PHENOMENON OF SHARING ECONOMY: AN OVERVIEW OF THE BUSINESS MODEL” у рамках работы секцыі №1: "Актуальныя вектары развіцця сусветнай эканомікі". Апісаны ў ім вопыт Кітая і прапановы па прымяненні гэтай мадэлі ў Рэспубліцы Беларусь выклікалі ажыўленую дыскусію сярод удзельнікаў секцыі.
Студэнт 3-га курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Глеб Андрэевіч Чорны прадставіў прэзентацыю на тэму "HUMANITARIAN CRISIS IN SUDAN AS INCENTIVE TO REFORM THE UN" у рамках работы секцыі №3: "Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё краін і рэгіёнаў на сучасным этапе". Яго выступленне было высока ацэнена прафесійным журы і ўдастоена 2-га прызавога месца.
Дзякуем студэнтам спецыяльнасці «Міжнароднае права», якія прынялі ўдзел у секцыі англійскай мовы канферэнцыі, прадэманстравалі высокі ўзровень валодання прафесійна арыентаваным маўленнем (навуковы кіраўнік – старшы выкладчык Святлана Уладзіміраўна Салаўёва). Жадаем нашым студэнтам далейшых акадэмічных поспехаў і дасягненняў!
С. У. Салаўёва, ст. выкладчык КАЯ МПР
{gallery}2025/2025_11_27_03{/gallery}