Select your language

26 лістапада 2025 года адбылося пасяджэнне СНДЛ "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз" кафедры міжнародных адносін. Тэматыка пасяджэння – "Актуальныя праблемы дзейнасці міжнародных арганізацый і шматбаковых фарматаў супрацоўніцтва". Удзельнікі – студэнты 4 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", а таксама аспіранты і магістранты кафедры міжнародных адносін. На паседжанні студэнты прадставілі даклады, прысвечаныя асобным аспектам заяўленай тэмы.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў аказаліся наступныя праблемы: удзел Індыі ў БРІКС (М. Лопан і А. Чарняк), узаемадзеянне Ірана і ШАС (Р. Ібрагімава); дзейнасць міжнародных арганізацый і форумаў у Паўднёвай Азіі, накіраваных на пераадоленне гендэрнай няроўнасці (П. Чайкун), функцыянаванне АСЕАН ва ўмовах амерыкана-кітайскага саперніцтва (Я. Прановіч).

Прадстаўленыя даклады ўяўлялі сабой па сутнасці даследаванні, якія характарызуюцца высокім навукова-метадычным узроўнем, выклікалі жывую цікавасць у слухачоў.

А.В. Дземідовіч, к.г.н., дацэнт кафедры міжнародных адносін, кіраўнік СНДЛ "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз" 

{gallery}2025/2025_11_26_02{/gallery}