Select your language

11 снежня 2025 г. на ФМА БДУ адбыліся чарговыя студэнцкія дэбаты "Паварот на Усход у знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь", арганізаваныя філіялам SCOLAR у г. Мінску і СНДЛ "Усходазнаўца" кафедры ўсходазнаўства ФМА. Мадэратарамі выступілі супрацоўнікі кафедры ўсходазнаўства - выкладчык М.П. Шыраеў і старшы выкладчык К.І. Лешчанка. Арганізатарам мерапрыемства з боку студэнцкага актыву стала Дар'я Кузьміч, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Усходазнаўства", куратар філіяла SCOLAR у г. Мінску.

Удзельнікамі было разгледжана шырокае кола краіназнаўчых пытанняў, звязаных з рэгіёнамі Афрыкі, Блізкага і Далёкага Усходу, такіх як гісторыя краін вышэйназваных рэгіёнаў у кантэксце барацьбы з каланіялізмам і захаванне традыцыйных каштоўнасцей.

Лепшым спікерам дэбатаў была прызнана студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Анастасія Дорахава.

У дэбатах прынялі ўдзел прадстаўнікі такіх спецыяльнасцяў ФМА, як "Афрыканістыка", "Міжнародныя адносіны", "Міжнароднае права", "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" і "Сусветная эканоміка". Дэбаты на дадзеную тэматыку праводзіліся на ФМА другі раз. Усе ўдзельнікі праявілі жывую цікавасць да мерапрыемства, адказныя адносіны і ўменне працаваць у камандзе.