8 снежня на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці адбылася цікавая і змястоўная лекцыя на тэму "Гісторыя цывілізацый у міжкультурным кантэксце" ў рамках праекта "Запрошаны лектар". Лекцыю правяла ў дыстанцыйным фармаце Ларыса Алегаўна Мікаллеф, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, намеснік загадчыка кафедры замежных моў і міжкультурнай камунікацыі па навуковай рабоце факультэта міжнародных эканамічных адносін Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (Масква).
Гэты праект на працягу многіх гадоў паспяхова рэалізуецца прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ і кафедры замежных моў і міжкультурнай камунікацыі ФГОБУ ВА "Фінансавы ўніверсітэт пры Урадзе Расійскай Федэрацыі" ў рамках праграмы супрацоўніцтва і акадэмічнай мабільнасці паміж нашымі ВНУ.
У ходзе выступлення былі разгледжаны гісторыка-філасофскія пытанні культурных адрозненняў, асаблівасці фарміравання розных адукацыйных і камунікатыўных традыцый. Л.А. Мікаллеф пераканаўча паказала, як класічныя тэорыі цывілізацыі дапамагаюць зразумець адрозненні ў культурных мадэлях зносін і тое, у якой меры яны могуць быць карыснымі пры вывучэнні замежных моў і міжкультурнай камунікацыі.
Выкладчыкі, студэнты і магістранты, якія прысутнічалі на лекцыі, высока ацанілі выступленне Л. А. Мікаллеф, што выявілася ў іх актыўным удзеле ў наступнай дыскусіі. Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць абмену вопытам выкладання замежных моў і развіццю плённага супрацоўніцтва паміж нашымі ВНУ.
С. А. Дубінка, загадчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці
{gallery}2025/2025_12_08{/gallery}