Select your language

27 лістапада 2025 года ў рамках прафарыентацыйнай работы кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці адбылася сустрэча студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа" з навучэнцамі старшых класаў ДУА СШ №37 г. Мінска.

У час сустрэчы студэнты прадставілі асноўныя спецыяльнасці факультэта, азнаёмілі школьнікаў з навучальным працэсам, умовамі паступлення, магчымасцямі ўдзелу ў міжнародных праграмах, стажыроўках і навуковых праектах. Навучэнцы з цікавасцю слухалі прэзентацыю і задавалі пытанні. Гутарка прайшла ў жывой, цёплай і давернай атмасферы.

Мерапрыемствы арганізавалі А.У. Андрэева, дырэктар школы №37, В.Г. Гунько, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, В.З. Дзятлава, старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА.