Select your language

У рамках прафарыентацыйнай работы факультэта міжнародных адносін і кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці 10 і 12 лістапада 2025 года адбыліся сустрэчы студэнтаў 1, 3, і 4 курсаў спецыяльнасцей "Усходазнаўства" і "Лінгвакраіназнаўства" з навучэнцамі 11-х класаў дзяржаўных устаноў адукацыі "Сярэдняя школа №54 імя Я.У.Клумава" г. Мінска і "Мачулішчанская сярэдняя школа імя Герояў Савецкага Саюза Удавенка І. Т. і Гаманенка Н. В."

Падчас мерапрыемстваў была прадстаўлена інфармацыя аб факультэце міжнародных адносін БДУ, аб спецыяльнасцях і студэнцкім жыцці факультэта ў выглядзе прэзентацыі і кароткаметражных відэа з сайта факультэта. У ходзе мерапрыемстваў былі таксама асветлены наступныя пытанні: агульная інфармацыя аб Беларускім дзяржаўным універсітэце (гісторыя, структура, традыцыі), аб патрабаваннях да паступлення (прахадныя балы мінулых гадоў і спіс неабходных прадметаў для здачы цэнтралізаванага тэсціравання), аб перспектывах для студэнтаў у працэсе вучобы і будучай кар'еры для выпускнікоў факультэта.

Старшакласнікі ўважліва слухалі студэнтаў і задавалі пытанні на тэму асаблівасцей паступлення, працэсу навучання, экзаменаў і моўных стажыровак. Гутаркі паміж студэнтамі ФМА і будучымі абітурыентамі прайшлі ў жывой, цёплай і давернай атмасферы.

Мерапрыемствы арганізавалі Т.М.Тарасава, дырэктар школы №54 імя Я.В.Клумава, Т.В.Шайкіна, дырэктар Мачулішчанскай сярэдняй школы імя Герояў Савецкага Саюза Удавенка І.Т. і Гаманенка Н.В. і Л.М. Загорская, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА.